Аляксандр Рыгоравіч Коган

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Рыгоравіч Коган
Дата нараджэння 12 сакавіка 1929(1929-03-12) (94 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне
  • прафесар[d]
Альма-матар
Узнагароды

Аляксандр Рыгоравіч Коган (нар. 12 сакавіка 1929Прылукы, Чарнігаўская вобласць, Украіна) — беларускі спецыяліст у галіне тэхналогіі тэкстыльных матэрыялаў. Доктар тэхнічных навук (1984), прафесар (1985). Ганаровы доктар Маскоўскага дзяржаўнага тэкстыльнага ўніверсітэта імя А. М. Касыгіна (2004).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Маскоўскі тэкстыльны інстытут (спецыяльнасць «Прадзенне бавоўны», 1954; аспірантура, 1966; дактарантура, 1982).

Працаваў у эвакашпітале № 1648 (г. Курск; 1943—1944), фабрыцы «Знамя труда» (г. Кастрама; 1954—1957), Прылукскай панчошнай фабрыцы імя 8 Сакавіка (1957—1958), Прылукскай прадзільнай фабрыцы (1958—1968, галоўны інжынер), Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 1968, кафедра прадзення натуральных і хімічных валокнаў, загадчык кафедры; з 2015 — факультэт вытворчых тэхналогій, кафедра «Тэхналогія тэкстыльных матэрыялаў», дацэнт).

Навуковыя інтарэсы: тэхналогіі вытворчасці камбінаваных нітак новых структур, ільнозмяшчальнай пражы і тэкстыльных матэрыялаў, кампазіцыйных тэкстыльных матэрыялаў бытавога і тэхнічнага прызначэння; распрацоўка новых спосабаў прадзення і абсталявання для іх рэалізацыі; удасканаленне працэсаў вытворчасці пражы рознага складу; тэхналогіі перапрацоўкі адходаў тэкстыльнай вытворчасці; распрацоўка прагрэсіўных метадаў апрацоўкі тэкстыльных матэрыялаў, у т. л. на аснове нанатэхналогій.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Ордэн Айчыннай вайны II ступені (1984); ганаровыя граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, канцэрна «Беллегпрам»; нагрудныя знакі Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі СССР, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і інш.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]