Дзмітрый Валер’евіч Яшын
Поўнае імя | Дзмітрый Валер’евіч Яшын | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
25 красавіка 1993[1] (31 год) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Расія | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 190 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 73 кг[2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Елімай | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 88 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Дзмітрый Яшын (нар. 25 красавіка 1993) — расійскі футбаліст, абаронца казахстанскага клуба «Елімай» з Семея.
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Ва ўзросце 19 гадоў далучыўся да грозненскага «Церака». Выступаў спачатку за дубль і фарм-клуб «Церак-2», пазней аддаваўся ў арэнды — у ФНЛ гуляў за саратаўскі «Сокал» і іркуцкі «Байкал», у Другім дывізіёне за «Арол».
У сакавіку 2016 года на правах арэнды стаў іграком беларускага клуба «Крумкачы»[3]. Здолеў стаць адным з асноўных абаронцаў каманды. Па заканчэнні сезона 2016 вярнуўся з арэнды ў «Церак», аднак у лютым 2017 года стаў іграком мінчан ужо на трывалай аснове, падпісаўшы двухгадовы кантракт[4]. Пачынаў сезон іграком асновы. 29 ліпеня 2017 года разам з шэрагам іншых футбалістаў «Крумкачоў» адмовіўся ехаць на матч супраць «Віцебска» з прычыны затрымкі выплат заробку[5] і неўзабаве па пагадненні бакоў пакінуў каманду[6].
У жніўні 2017 года стаў іграком армянскага «Гандзасара»[7]. Па заканчэнні сезона 2017/18 пакінуў клуб і ў жніўні 2018 года вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з мінскім «Промнем»[8]. У «Промні» замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2018 года падоўжыў кантракт на сезон 2019[9].
У пачатку 2019 года ў сувязі з пераездам «Промня» ў Магілёў і аб’яднаннем з мясцовым «Дняпром» стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро». Быў асноўным абаронцам магіляўчан, але не выратаваў каманду ад вылету ў Першую лігу.
У студзені 2020 года перайшоў у жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ»[10]. Замацаваўся ў стартавым складзе і дапамог клубу заваяваць бронзавыя медалі чэмпіянату 2020. У студзені 2021 года падоўжыў пагадненне з жодзінцамі[11]. У снежні 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[12].
У лютым 2023 года стаў іграком казахстанскага клуба «Актабэ». У снежні 2023 года перайшоў у «Елімай»[13].
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Арменіі: 2018
- Уладальнік Кубка Арменіі: 2018
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2020
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Казахстана: 2023
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Dmitri Yashin // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://torpedo-belaz.by/player/yashin-dmitrij/
- ↑ "Крумкачы" арендовали защитника Яшина у "Терека" (руск.). football.by (7 сакавіка 2016). Праверана 13 сакавіка 2024.
- ↑ Дмитрий Яшин продолжит играть за "Крумкачоў" (руск.). football.by (13 лютага 2017). Праверана 13 сакавіка 2024.
- ↑ Пять игроков основного состава "Крумкачей" отказались ехать на матч с "Витебском" из-за задержки зарплаты (руск.). football.by (29 ліпеня 2017). Праверана 13 сакавіка 2024.
- ↑ Яшин и Шикавка расторгли контракт с "Крумкачами" (руск.). football.by (2 жніўня 2017). Праверана 13 сакавіка 2024.
- ↑ Экс-защитник "Крумкачей" Дмитрий Яшин перешел в армянский "Гандзасар" (руск.). football.by (27 жніўня 2017). Праверана 13 сакавіка 2024.
- ↑ Экс-защитник "Крумкачей" Дмитрий Яшин стал игроком "Луча" (руск.). football.by (27 жніўня 2018). Праверана 13 сакавіка 2024.
- ↑ Дмитрий Яшин продлил контракт с "Лучом" (руск.). football.by (26 снежня 2018). Праверана 13 сакавіка 2024.
- ↑ Яшин подписал контракт с "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (18 студзеня 2020). Праверана 13 сакавіка 2024.
- ↑ Яшин продлил соглашение с "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (26 студзеня 2021). Праверана 13 сакавіка 2024.
- ↑ Дмитрий Яшин покинул "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (16 снежня 2022). Праверана 13 сакавіка 2024.
- ↑ Официально: Дмитрий Яшин – игрок «Елимая» (руск.). kazfootball.kz (6 снежня 2023). Праверана 13 сакавіка 2024.
- Нарадзіліся 25 красавіка
- Нарадзіліся ў 1993 годзе
- Нарадзіліся ў Самарскай вобласці
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Расіі
- Ігракі ФК Ахмат Грозны
- Ігракі ФК Сокал Саратаў
- Ігракі ФК Арол
- Ігракі ФК Байкал Іркуцк
- Ігракі ФК Крумкачы Мінск
- Ігракі ФК Гандзасар Капан
- Ігракі ФК Прамень Мінск
- Ігракі ФК Дняпро Магілёў
- Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
- Ігракі ФК Актабэ
- Ігракі ФК Елімай Семей