Дзмітрый Валер’евіч Яшын

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Дзмітрый Яшын
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Дзмітрый Валер’евіч Яшын
Нарадзіўся 25 красавіка 1993(1993-04-25)[1] (26 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Расіі Расія
Рост 190 см
Вага 84 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Дняпро
Нумар 88
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2013 — 2016 Сцяг Расіі Церак (Грозны) 0 (0)
2013   Сцяг Расіі Церак-2 (Грозны) 2 (0)
2014   Сцяг Расіі Сокал (Саратаў) 1 (0)
2015   Сцяг Расіі Арол 6 (0)
2015   Сцяг Расіі Байкал (Іркуцк) 16 (2)
2016   Сцяг Беларусі Крумкачы (Мінск) 25 (0)
2017 Сцяг Беларусі Крумкачы (Мінск) 12 (0)
2017 — 2018 Сцяг Арменіі Гандзасар (Капан) 24 (2)
2018 Сцяг Беларусі Прамень (Мінск) 11 (1)
2019 — Сцяг Беларусі Дняпро (Магілёў) 0 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 красавіка 2019.


Дзмітрый Яшын (нар. 25 красавіка 1993) — расійскі футбаліст, абаронца беларускага клуба «Дняпро» з Магілёва.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Ва ўзросце 19 гадоў далучыўся да грозненскага «Церака». Выступаў спачатку за дубль і фарм-клуб «Церак-2», пазней аддаваўся ў арэнды — у ФНЛ гуляў за саратаўскі «Сокал» і іркуцкі «Байкал», у Другім дывізіёне за «Арол».

У сакавіку 2016 года на правах арэнды стаў іграком беларускага клуба «Крумкачы»[2]. Здолеў стаць адным з асноўных абаронцаў каманды. Па заканчэнні сезону 2016 вярнуўся з арэнды ў «Церак», аднак у лютым 2017 года стаў іграком мінчан ужо на трывалай аснове, падпісаўшы двухгадовы кантракт[3]. Пачынаў сезон іграком асновы. 29 ліпеня 2017 года разам з шэрагам іншых футбалістаў «Крумкачоў» адмовіўся ехаць на матч супраць «Віцебска» з прычыны затрымкі выплат заробку[4] і неўзабаве па пагадненні бакоў пакінуў каманду[5].

У жніўні 2017 года стаў іграком армянскага «Гандзасара»[6]. Па заканчэнні сезону 2017/18 пакінуў клуб і ў жніўні 2018 года вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з мінскім «Промнем»[7]. У «Промні» замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2018 года падоўжыў кантракт на сезон 2019[8].

У пачатку 2019 года ў сувязі з пераездам «Промня» ў Магілёў і аб’яднаннем з мясцовым «Дняпро» стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро».

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Сцяг Арменіі 03Бронзавы прызёр Бронзавы прызёр чэмпіянату Арменіі: 2018
  • Сцяг Арменіі Уладальнік Кубка Арменіі: 2018

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]