Дзмітрый Валер’евіч Маркаў
Дзмітрый Валер’евіч Маркаў | |
---|---|
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | лёгкая атлетыка |
Нарадзіўся |
14 сакавіка 1975[1][2] (49 гадоў) |
Грамадзянства | |
Рост | 182 см |
Вага | 80 кг |
Дзмі́трый Вале́р’евіч Ма́ркаў (англ.: Dmitri Markov; 14 сакавіка 1975, Віцебск, БССР) — лёгкаатлет, аўстралійскі скакун у вышыню, чэмпіён Еўропы і свету.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Дзмітрый выйшаў са складу Беларускай атлетычнай асацыяцыі і адмовіўся спаборнічаць за Беларусь падчас чэмпіянату Еўропы па лёгкай атлетыцы ў 1998 годзе. Пераехаў у Аўстралію, а ў 1999 годзе атрымаў аўстралійскае грамадзянства. Пасля гэтага ўсталяваў рэкорд Акіяніі, скокнуў на вышыню 5,95 м, а падчас чэмпіянату свету па лёгкай атлетыцы ў 2001 годзе ўсталяваў асабісты рэкорд 6,05 м (такім чынам, уваходзіць у дванаццатку атлетаў, якія змаглі пераадолець 6-метровы бар’ер). На Алімпіядзе 2000 года заняў пятае месца.
Мае жонку Валянціну. Жыве і трэніруецца ў Адэлаідзе. Асабісты трэнер: Андрэй Цівончык — беларускі лёгкаатлет, які таксама пакінуў Беларусь і ў 1994 годзе атрымаў нямецкае грамадзянства.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Біяграфічная даведка на IAAF.org (анг.)
- Біяграфічная даведка на сайце Аўстралійскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі (анг.; з аўдыё і відэа)