Перайсці да зместу

Дзмітрый Паўлавіч Цвяткоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзмітрый Паўлавіч Цвяткоў

водск.: Dmitri Pavlovic Tsvetkov
руск.: Дмитрий Павлович Цветков

эст.: Dmitri Pavlovitš Tsvetkov
Род дзейнасці мовазнавец, настаўнік
Дата нараджэння 30 жніўня 1890(1890-08-30)[1]
Месца нараджэння Кракалле, Санкт-Пецярбургская губерня
Дата смерці 26 жніўня 1930(1930-08-26) (39 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Альма-матар

Дзмітрый Паўлавіч Цвяткоў (водск.: Dmitri Pavlovic Tsvetkov, руск.: Дмитрий Павлович Цветков, эст.: Dmitri Pavlovitš Tsvetkov; 30 жніўня 1890, Кракалле,[2] Санкт-Пецярбургская губерня — 26 жніўня 1930) — расійскі і эстонскі лінгвіст і педагог водскага паходжання. Спецыяліст па водскай мове

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дзмітрый Цвяткоў нарадзіўся ў вёсцы Кракалле Ямбургскага павета Санкт-Пецярбургскай губерні. Ён быў другім дзіцём у сям’і водскіх сялян. Яго бацька Павел Рыгоравіч вучыўся толькі два гады, а маці Агаф’я Іларыёнаўна была непісьменнай.

З 1911 да пачатку Першай сусветнай вайны працаваў у Карэліі, а ў 1914—1916 гадах навучаўся ў Пецярбургскай вышэйшай школе. У 1918 годзе вярнуўся ў родную вёску, дзе сабраўся працаваць школьным настаўнікам, але не паспеў, бо быў мабілізаваны Інгерманландскім палком. У час Грамадзянскай вайны ваяваў на баку белых, і пасля вайны застаўся ў Эстоніі, дзе ўладкаваўся настаўнікам у Вяйналянскую школу ў вёсцы Венекюля, дзе выкладаў рускую мову. Акрамя таго, навучаўся ў Тартускім універсітэце, быўшы адным з нямногіх яго студэнтаў-важан.

Застрэліўся з-за няшчаснага кахання. Пахаваны ў Івангарадзе.[3]

Водская мова[правіць | правіць зыходнік]

Ужо ў Венекюле Цвяткоў па ўласнай ініцыятыве заняўся вывучэннем водскай мовы. За кароткі перыяд жыцця ён паспеў стварыць водскую граматыку, водскі слоўнік.[4] Апроч гэтага, ён пераклаў на водскую мову апавяданне А. П. Чэхава «Ванька», апублікаваў невялікі этнаграфічны матэрыял, сабраны ім у водскіх вёсках, а таксама напісаў артыкул «Крыху раскажу пра ваду», напісаны ў 1924 годзе. Апублікавана яна была ў 1931 годзе ў Тарту, ужо пасля смерці пісьменніка.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France Dmitri Tsvetkov // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  2. З 13 кастрычніка 2008 года ўваходзіць у склад пасёлка Усць-Луга, Кінгісепскі раён Ленінградскай вобласці.
  3. Эрнитс Э. Рецензия на: Dmitri Tsvetkov, Vadja keele grammatika // Linguistica Uralica. — 2009. — Т. XLV. — № 1. — С. 49.
  4. Статья о водском языке

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]