Водская мова
Водская мова | |
---|---|
![]() | |
Саманазва | vaďďā tšēli |
Краіны | Расіі |
Рэгіёны | Ленінградская вобласць |
Агульная колькасць носьбітаў | прыкладна 10 чалавек |
Статус | 5 critically endangered[d][1] |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
Пісьменнасць | лацінскае пісьмо |
Моўныя коды | |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2 | vot |
ISO 639-3 | vot |
WALS | vot |
Atlas of the World’s Languages in Danger | 423 |
Ethnologue | vot |
ELCat | 2993 |
IETF | vot |
Glottolog | voti1245 |
![]() |
Водская мова (водск.: vaďďā tšēli) — фіна-ўгорская мова, на якой размаўляе малалікі народ водзь. Знаходзіцца на мяжы знікнення — па дадзных даследавання 2011 года, у жывых засталося ўсяго 6 — 10 носьбітаў мовы[2]. Уключана ў Атлас знікаючых моў паводле версіі ЮНЕСКА[3].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Па стане на 1848 на водскай мове размаўляла прыкладна 5000 чалавек[4], з іх больш за палову размаўляла на заходнім дыялекце, прыкладна ⅓ — на ўсходнім. Астатнія размаўлялі на куровіцкім і крэвінскім дыялектах.
У савецкія часы не было створана асобнай пісьмовасці для мовы, адукацыйны працэс у школах праходзіў на іжорскай мове. Сталінскія рэпрэсіі і Другая сусветная вайна значна скарацілі колькасць водзі. Пасля заканчэння вайны адукацыі на мове так і не з’явілася, адукацыйны працэс ішоў па-руску. У выніку гэтага водская мова ў 20 ст. зазнала на сабе значнае скарачэнне колькасці носьбітаў.
Цяпер носьбіты мовы пражываюць у некалькіх вёсках Кінгісепскага раёна Ленінградскай вобласці — Лужыцы, Краколле, Куровіцы і Пяскі. Раней тэрыторыя распаўсюджання мовы ахоплівала вялікія тэрыторыі на захадзе Ленінградскай вобласці.
Асноўная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Пісьмовасць
[правіць | правіць зыходнік]Цяпер нешматлікія энтузіясты, што займаюцца прасоўваннем мовы, ужываюць лацінскі алфавіт. Дагэтуль паміж імі не сціхаюць спрэчкі наконт абазначэння зычнага гуку /t͡ʃ/, які ў розных аўтараў абазначаецца па-рознаму: tš/c. Афіцыйна зацверджаная сістэма арфаграфіі для мовы адсутнічае.
У 1930-я гады водзь па паходжанні лінгвіст Дзмітрый Цвяткоў распрацаваў кірылічны алфавіт, але ён не стаў папулярным.
У нашыя часы водскі алфавіт з’яўляецца падобным на алфавіты іншых прыбалтыйска-фінскіх моў. Ужываюцца дыграфы са знакам апостраф.
Сучасны выгляд водскага алфавіта.
A a | B b | C c | D d | D' ď | E e |
F f | G g | H h | I i | J j | K k |
L l | L' l' | M m | N n | N' n' | O o |
P p | R r | R' r' | S s | Š š | S' s' |
T t | T' ť | U u | V v | Z z | Z' z' |
Ž ž | Õ õ | Ä ä | Ö ö | Ü ü |
Дыялекты
[правіць | правіць зыходнік]У водскай мове выдзяляюцца 4 дыялекты, 2 з якіх ужо вымерлі і носьбітаў не маюць.
- Заходневодскі дыялект — у мінулым ахопліваў тэрыторыю з захаду на ўсход ад вусця ракі Луга да вёскі Катлы
- † Усходневодскі дыялект — у мінулым ахопліваў ваколіцы вёскі Капор’е (Ламаносаўскі раён). Вымер у 1960-я гады
- Куровіцкі дыялект — дыялект вёскі Куровіцы. Мае шмат пераходных рыс да іжорскай мовы
- † Крэвінскі дыялект — дыялект, на якім размаўляла пераселеная водзь на паўднёвым усходзе Латвіі. Вымер у 19 ст.
Грамадскае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]У нашыя часы энтузіястамі робяцца спробы па адраджэнню мовы і яе папулярызацыі. У вёсцы Краколле вядзецца навучанне мовы ў мясцовай школе. Маскоўскім лінгвістам Віталем Чарняўскім выдадзены электронны саманавучальнік мовы.
Цяпер водскую мову вывучаюць таксама ў Тартускім, Ювяскюльскім і Хельсінкскім універсітэтах.
Для паляпшэння артыкула пажадана |
Зноскі
- ↑ UNESCO Atlas of the World's Languages in Danger Праверана 24 чэрвеня 2018.
- ↑ Heinsoo H., Kuusk M. Neo-renaissance and revitalization of Votic — Who cares? // Journal of Estonian and Finno-Ugric Linguistics. 2011. Vol. 2, No 1. P. 172. (англ.)
- ↑ UNESCO Atlas of the World's Languages in Danger Архівавана 27 чэрвеня 2012. (англ.)
- ↑ Eesti Rahva Muuseum: Vadjalased Архівавана 22 верасня 2012. (эст.)