Дзмітрый Аляксандравіч Платонаў
![]() | |||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Дзмітрый Аляксандравіч Платонаў | ||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
7 лютага 1986[1] (38 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Рост | 180 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 74 кг[2] | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Дзмітрый Платонаў (нар. 7 лютага 1986, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік.
Брат-блізнюк Дзмітрыя, Павел, таксама футбаліст.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню заявіў аб сабе ў 2005 годзе, гуляючы за «Зорку-БДУ». Потым два сезоны гуляў за барысаўскі БАТЭ, у шэрагах якога двойчы стаў чэмпіёнам краіны. Не праходзячы ў асноўны склад барысаўскага клуба, пайшоў у арэнду ў «Граніт», потым гуляў за «Шахцёр». У пачатку 2010 года перайшоў у «Гомель». У сезоне 2010 у Першай лізе забіў за «Гомель» 25 мячоў, і клуб вярнуўся ў Вышэйшую лігу. У другой палове сезона 2011 не гуляў па прычыне траўмы.
У студзені 2013 года перайшоў у «Тарпеда-БелАЗ»[3]. Пачаў сезон іграком асновы, але ў красавіку атрымаў траўму і выбыў на месяц. Адразу пасля вяртання, 12 мая 2013 года, адзначыўся хет-трыкам у вароты мазырскай «Славіі». У чэрвені 2013 года атрымаў чарговую траўму, з-за якой выбыў да канца сезона.
У студзені 2014 года падоўжыў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ»[4]. Пачатак сезона 2014 прапусціў з-за траўмы, а потым звычайна ўзмацняў жодзінцаў пасля выхаду на замену. У канцы сезона стаў з’яўляцца ў стартавым складзе на пазіцыі цэнтральнага нападніка. Усяго за сезон 2014 забіў 6 галоў, з іх 4 — пасля выхаду на замену.
У лютым 2015 года чарговы раз падоўжыў кантракт з жодзінскім клубам[5]. У сезоне 2015 здолеў з 7 галамі стаць найлепшым бамбардзірам клуба ў чэмпіянаце. Па заканчэнні тэрміну кантракта ў лютым 2016 года пакінуў Жодзіна[6].
У сакавіку 2016 года перайшоў у юрмальскі «Спартак»[7]. Дапамог «Спартаку» стаць чэмпіёнам Латвіі, а сам з 12 галамі стаў другім бамбардзірам чэмпіянату 2016.
У студзені 2018 года стаў іграком іншага латвійскага клуба — РФШ[8]. Пачынаў сезон у асноўным складзе, але пазней стаў звычайна заставацца на лаўцы запасных. У снежні 2018 года стала вядома, што латвійскі клуб не стане падаўжаць кантракт з нападнікам на наступны сезон[9].
У пачатку 2019 года праходзіў прагляд у брэсцкім «Дынама», але не падышоў[10] і вырашыў завяршыць прафесійную кар’еру[11].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Гуляў за моладзевую зборную Беларусі.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]Чэмпіён Беларусі (2): 2006, 2007
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2011
Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2006, 2011
Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2012
Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2010
Чэмпіён Латвіі (2): 2016, 2017
Бронзавы прызёр чэмпіянату Латвіі: 2018
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2003 | дубль | Зорка-БДУ | ![]() |
9 | 1 |
2004 | дубль | Зорка-БДУ | ![]() |
10 | 1 |
2005 | Д1 | Зорка-БДУ | ![]() |
23 | 7 |
2006 | Д1 | БАТЭ | ![]() |
18 | 2 |
2007 | Д1 | БАТЭ | ![]() |
19 | 1 |
2008 | Д1 | Граніт | ![]() |
23 | 3 |
2009 | Д1 | Шахцёр | ![]() |
24 | 3 |
2010 | Д2 | Гомель | ![]() |
28 | 25 |
2011 | Д1 | Гомель | ![]() |
8 | 2 |
2012 | Д1 | Гомель | ![]() |
28 | 8 |
2013 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | ![]() |
10 | 3 |
2014 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | ![]() |
19 | 6 |
2015 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | ![]() |
24 | 7 |
2016 | Д1 | Спартак | ![]() |
21 | 12 |
2017 | Д1 | Спартак | ![]() |
16 | 4 |
2018 | Д1 | РФШ | ![]() |
12 | 1 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Dmitri Platonov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/dmitry_platonov/
- ↑ Дмитрий и Павел Платоновы перешли в "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (30 студзеня 2013). Праверана 16 красавіка 2024.
- ↑ Дмитрий Платонов продлил контракт с "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (30 студзеня 2014). Праверана 16 красавіка 2024.
- ↑ Дмитрий Платонов продлил контракт с "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (9 лютага 2015). Праверана 16 красавіка 2024.
- ↑ Дмитрий Платонов покинул "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (1 лютага 2016). Праверана 16 красавіка 2024.
- ↑ Дмитрий Платонов стал четвертым белорусским игроком в юрмальском "Спартаке" (руск.). football.by (10 сакавіка 2016). Праверана 16 красавіка 2024.
- ↑ Дмитрий Платонов перешел в рижский РФС (руск.). football.by (23 студзеня 2018). Праверана 16 красавіка 2024.
- ↑ Рижский РФС не будет продлевать контракт с Дмитрием Платоновым (руск.). football.by (4 снежня 2018). Праверана 16 красавіка 2024.
- ↑ Платонов и Текло не подошли брестскому "Динамо" (руск.). football.by (13 лютага 2019). Праверана 16 красавіка 2024.
- ↑ Двукратный чемпион Беларуси и Латвии завершил карьеру в 33 года (руск.). football.by (1 лістапада 2019). Праверана 16 красавіка 2024.
- Нарадзіліся 7 лютага
- Нарадзіліся ў 1986 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі ФК Энергетык-БДУ
- Ігракі ФК БАТЭ
- Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы
- Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
- Ігракі ФК Гомель
- Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
- Ігракі ФК Спартак Юрмала
- Ігракі ФК Рыжская футбольная школа