ФК Энергетык-БДУ

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з ФК Зорка-БДУ)
Jump to navigation Jump to search
Энергетык-БДУ
Лагатып
Мянушкі студэнты, армейцы
Заснаваны 1996
Горад Мінск, Беларусь
Стадыён РЦАР-БДУ
Умяшчальнасць: 1500
Галоўны трэнер Уладзімір Бяляўскі
Чэмпіянат Вышэйшая ліга
2020 10 месца
Сайт energetikbgu.by(руск.) 
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Энергетык-БДУ»беларускі футбольны клуб з Мінска, прадстаўляе Рэспубліканскі цэнтр алімпійскага рэзерву Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (раней таксама Ваенную акадэмію). У цяперашні час выступае ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Клуб быў заснаваны ў 1996 годзе і заявіўся ў Другую лігу пад назвай «Зорка», адкуль праз некалькі гадоў павысіўся спачатку да Першай, а потым і да Вышэйшай лігі. У эліце беларускага футбола клуб правёў чатыры гады, увесь час знаходзіўся ў зоне вылету і нарэшце вярнуўся ў Першую, а потым і ў Другую лігу, дзе выступаў з 2008 па 2013 гады.

2013[правіць | правіць зыходнік]

У сезоне 2013 клуб вёў барацьбу за выхад у Першую лігу, але ў канцы сезона саступіў другі радок мастоўскаму «Нёману», а сам апынуўся на трэцім месцы. Тым не менш, пасля адмовы «Нёмана» ад павышэння ў лютым 2014 года мінчане ўсё ж такі атрымалі магчымасць выступіць у Першай лізе[1]. У сакавіку 2014 года «Зорка-БДУ» афіцыйна атрымала месца ў другім па рангу дывізіёне[2].

2014[правіць | правіць зыходнік]

У сезоне 2014 склад каманды амаль не змяніўся ў параўнанні з папярэднім. Стаўка рабілася на ўласных маладых выхаванцаў. Калі не лічыць капітана каманды, вопытнага Валерыя Апанаса, то ўзрост ігракоў не пераўзыходзіў 27 гадоў (а пасля зыходу ўлетку 2014 года з каманды лідараў — Сяргея Русецкага і Аляксея Хадневіча — увогуле 23 гадоў). Доўгі час каманда знаходзілася ўнізе турнірнай табліцы. Але, набраўшыся вопыту, маладыя ігракі бліжэй да канцу чэмпіянату сталі набіраць усё больш ачкоў, і ў выніку каманда скончыла сезон на 9 месцы. Пры гэтым, па колькасці забітых галоў (50 у 30 турах) «Зорка-БДУ» апынулася на другім месцы ў лізе пасля мазырскай «Славіі».

2015[правіць | правіць зыходнік]

У сезоне 2015 склад каманды папоўніў шэраг вопытных ігракоў, як Юрый Мархель, Аляксандр Быліна, вярнуліся Сяргей Русецкі і Аляксей Хадневіч. Сезон каманда пачала ўпэўнена і ішла сярод лідараў, але потым гульня пайшла на спад, і сезон «Зорка-БДУ» скончыла на 10-м месцы.

2016[правіць | правіць зыходнік]

У сезоне 2016 «Зорка-БДУ» зноў амаладзіла склад — ветэраны пакінулі каманду, за якую сталі выступаць у асноўным ігракі 1997 года нараджэння і маладзейшыя. Каманда доўгі час ішла ў сярэдзіне табліцы, аднак няўдалы фініш адкінуў яе на 10-е месца з 14.

2017[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку 2017 года на чале каманды стаў трэнерскі дуэт Уладзіміра Бяляўскага і Анатоля Юрэвіча, які падоўжыў камплектаванне каманды ўласнымі маладымі выхаванцамі, запрасіўшы ў склад некалькі вопытных ігракоў. У сакавіку 2017 года стала вядома, што каманда, якая доўгі час была вядома як «Зорка-БДУ», змяніла назву на «Энергетык-БДУ»[3]. Пасля няўдалага пачатку каманда стала набіраць ачкі, першую палову чэмпіянату «Энергетык-БДУ» скончыў на 5-м месцы. Пазней справы пайшлі горш, і клуб апусціўся ў сярэдзіну табліцы, аднак паспяховы фініш дазволіў атрымаць выніковы шосты радок.

2018[правіць | правіць зыходнік]

У сезоне 2018 каманда працягвала стаўку на ўласных выхаванцаў, хоць некаторыя з іх і былі запрошаны ў клубы Вышэйшай лігі. З самага пачатку турніру «Энергетык-БДУ» ўпэўнена ішоў па дыстанцыі і апынуўся сярод лідараў. Барацьба з мазырскай «Славіяй» і бабруйскай «Белшынай» скончылася для сталічнага клуба другім месцам і вяртаннем у Вышэйшую лігу праз 13 гадоў.

2019[правіць | правіць зыходнік]

Перад пачаткам сезона ў Вышэйшай лізе «Энергетык-БДУ» захаваў асноўных ігракоў, запрасіўшы таксама шэраг маладых футбалістаў, а таксама легіянераў. Каманда гуляла ў атакуючы футбол, забівала шмат галоў, аднак пры гэтым яшчэ больш прапускала. Доўгі час «Энергетык-БДУ» знаходзіўся ў канцы табліцы, змагаючыся за захаванне месца ў элітным дывізіёне, аднак паспяховы фініш дазволіў камандзе заняць выніковае 12-е месца. Нападнік «Энергетыка-БДУ» Ілья Шкурын з 19 галамі стаў найлепшым бамбардзірам лігі.

2020[правіць | правіць зыходнік]

Каманда добра пачала сезон 2020, ішла сярод лідараў турніру. Летам каманду пакінулі лідары, Жасурбек Яхшыбоеў і Дэвід Твэ, якія перайшлі ў салігорскі «Шахцёр» і брэсцкае «Дынама» адпаведна. У другой палове сезона «Энергетык-БДУ» стаў часцей цярпець паражэнні, у выніку апынуўся ў сярэдзіне табліцы і скончыў сезон на 10-м месцы, якое тым не менш стала найлепшым у гісторыі.

У снежні 2020 года памёр заснавальнік і нязменны кіраўнік клуба Уладзімір Пігулеўскі.

Эмблемы[правіць | правіць зыходнік]

Папярэднія назвы[правіць | правіць зыходнік]

  • 1996—1997: «Зорка»
  • 1998—2004: «Зорка-ВА-БДУ»
  • 2005—2016: «Зорка-БДУ»
  • з 2017: «Энергетык-БДУ»

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Цяперашні склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на сакавік 2021 года, згодна з афіцыйным сайтам клуба[4].

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1 Беларусь Бр Артур Лясько 1984
13 Расія Бр Уладзіслаў Русанаў 2001
31 Беларусь Бр Арцём Макаўчык 2000
44 Беларусь Бр Дзяніс Садоўскі 1997
2 Беларусь Аб Ягор Стралкоўскі 2002
4 Беларусь Аб Арцём Шкурдзюк 1998
5 Беларусь Аб Данііл Мірошнікаў 2000
6 Беларусь Аб Арцём Сокал 1994
15 Беларусь Аб Аляксандр Свірэпа 1999
7 Беларусь ПА Андрэй Рылач 2002
8 Расія ПА Міхаіл Башылаў 1993
9 Беларусь ПА Яўген Юдчыц Капітан каманды 1996
10 Францыя ПА Жэрэмі Мавату 1997
Пазіцыя Імя Год нараджэння
14 Гана ПА Ахмед Юсіф 2000
16 Беларусь ПА Арцём Журко 2003
17 Беларусь ПА Альберт Міхайлаў 2002
21 Расія ПА Канстанцін Маліцкі 2000
23 Беларусь ПА Васіль Соўпель 1999
27 Беларусь ПА Дзмітрый Гірс 1997
47 Казахстан ПА Уладзіслаў Васільеў 1997
55 Беларусь ПА Аляксей Лаўрык 2000
77 Беларусь ПА Максім Амельянчук 2003
11 Расія Нап Данііл Вігоўскі 2001
18 Францыя Нап Айк Мусаханян 1998
19 Казахстан Нап Бакдаўлет Зульфікараў 2001
22 Беларусь Нап Арцём Васільеў 1997

Рэзервовы склад[правіць | правіць зыходнік]

Пазіцыя Імя Год нараджэння
Беларусь Бр Максім Азарко 2002
Беларусь Бр Вадзім Юхновіч 2003
Беларусь Аб Аляксандр Бацькін 2003
Беларусь Аб Аляксей Ждан 2003
Беларусь Аб Захар Карачоў 2003
Беларусь Аб Дзмітрый Клямята 2003
Беларусь Аб Яўген Пракопчык 1993
Беларусь Аб Арцём Тарасевіч 2003
Беларусь Аб Антон Шэлег 2003
Беларусь ПА Алег Алай 2003
Беларусь ПА Іван Багрэй 2003
Беларусь ПА Уладзіслаў Белы 2003
Пазіцыя Імя Год нараджэння
Беларусь ПА Максім Бокараў 2003
Беларусь ПА Юрый Васіленка 2004
Беларусь ПА Павел Гаркуша 2003
Беларусь ПА Мікалай Дулуб 2000
Беларусь ПА Яраслаў Піскун 2003
Беларусь ПА Вадзім Пракапенка 2002
Беларусь ПА Аляксандр Рафаловіч 2000
Беларусь ПА Ягор Салаш 2003
Расія ПА Аляксей Саўчанка 2000
Беларусь ПА Данііл Ханько 2002
Беларусь ПА Аляксей Юркевіч 2003
Беларусь ПА Аляксандр Ясевіч 2003

Трэнерскі штаб[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат і Кубак Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1996 Трэцяя — Б (Д3) 3 26 17 4 5 63–24 55
1997 Трэцяя — А (Д3) 4 26 14 5 7 56–38 47 Змена назваў ліг
1998 Другая — А (Д3) 1 26 18 2 6 67–27 56 1/8 фіналу Flecha verde.png Выхад у Першую лігу
1999 Першая (Д2) 12 30 8 9 13 38–57 33
2000 Першая (Д2) 4 30 15 7 8 47–35 52 1/16 фіналу
2001 Першая (Д2) 2 28 19 5 4 74–21 62 1/16 фіналу Flecha verde.png Выхад у Вышэйшую лігу
2002 Вышэйшая (Д1) 12 26 4 6 16 28–48 18 1/8 фіналу
2003 Вышэйшая (Д1) 12 30 7 4 19 23–64 25 1/16 фіналу
2004 Вышэйшая (Д1) 13 30 7 8 15 31–56 29 1/16 фіналу
2005 Вышэйшая (Д1) 13 26 3 5 18 24–60 14 Паўфінал Descento.svg Вылет у Першую лігу
2006 Першая (Д2) 12 26 5 10 11 32–39 25 1/16 фіналу
2007 Першая (Д2) 14 26 2 4 20 17–58 10 1/16 фіналу Descento.svg Вылет у Другую лігу
2008 Другая (Д3) 4 30 15 8 7 59–28 53 1/16 фіналу
2009 Другая (Д3) 7 26 11 6 9 40–34 39 1/16 фіналу
2010 Другая (Д3) 5 34 15 10 9 76–47 55 1/32 фіналу
2011 Другая (Д3) 8 30 12 6 12 40–32 42 1/32 фіналу
2012 Другая (Д3) 7 36 18 4 14 54–41 58 1/16 фіналу
2013 Другая (Д3) 3 24 14 7 3 45–16 49 1/16 фіналу Атрыманне месца ў Першай лізе
2014 Першая (Д2) 9 30 12 4 14 50–48 40 1/8 фіналу
2015 Першая (Д2) 10 30 10 10 10 47–47 40 1/32 фіналу
2016 Першая (Д2) 10 26 9 6 11 33–41 33 1/16 фіналу
2017 Першая (Д2) 6 30 12 8 10 39–30 44 1/32 фіналу
2018 Першая (Д2) 2 28 21 4 3 69–23 67 1/16 фіналу Flecha verde.png Выхад у Вышэйшую лігу
2019 Вышэйшая (Д1) 12 30 8 9 13 52–66 33 1/8 фіналу
2020 Вышэйшая (Д1) 10 30 11 5 14 43–46 38 1/8 фіналу

Галоўныя трэнеры[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]