Дзмітрый Пятровіч Кудраўцаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дзмітрый Пятровіч Кудраўцаў
Дата нараджэння: 22 кастрычніка 1931(1931-10-22)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 25 мая 2005(2005-05-25) (73 гады)
Жонка: Аксана Фёдараўна Ткачук
Альма-матар:
Месца працы:

Дзмітрый Пятровіч Кудраўцаў (нар. 22 кастрычніка 1931, в. Пакроўка, Гайскі раён, Арэнбургская вобласць — 25 мая 2005) — беларускі архітэктар. Муж архітэктара Аксаны Ткачук.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1958 годзе Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна ў Ленінградзе. У 19581960 гадах працаваў у інстытуце «Белдзяржпраект», у 19601975 годзе ў інстытуце «Мінскпраект», у 19751978 годах ў інстытуце «Белжылпраект», з 1978 года ў інстытуце «Мінскпраект» (галоўны архітэктар праектаў).

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя работы (усе ў Мінску): 9-павярховы жылы дом з магазінам «1000 дробязей» (1959), 11-павярховыя жылыя дамы на бульвары Луначарскага (19651972), 2-я чарга гасцініцы «Мінск» (1969; усе ў сааўтарстве), забудова 3-й чаргі Ленінскага праспекта (1970), будынкі НДІ сродкаў аўтаматызацыі на праспекце Ф. Скарыны (1977, у сааўт.), музычнай школы па вул. Радзістаў (1973), рэканструкцыя будынка тэатра імя Я. Купалы (1977), інжынерны корпус Мінскага метрапалітэна на пл. Незалежнасці (1981, у сааўт.).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с.: іл. — ISBN 5-85700-078-5.