Дзмітрый Сяргеевіч Абашаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дзмітрый Абашаў Біятланіст
Biathlon European Championships 2017 Individual Men 0735.JPG
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Дзмітрый Сяргеевіч Абашаў
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Месца нараджэння
Пражыванне Мінск, Беларусь
Кар'ера (Кубак свету)

Дзмі́трый Сярге́евіч Аба́шаў (22 студзеня 1991, Губаха, Пермская вобласць) — беларускі біятланіст, які мае таксама расійскае грамадзянства, удзельнік Кубка свету ў складзе зборнай Беларусі.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Юніёрская кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У юнацкім узросце займаўся лыжным спортам у ДЮСШ г. Губаха Пермскай вобласці, першы трэнер — Цягло Ірына Міхайлаўна, далей СДЮСШАР «Старт» горада Пермі, першы трэнер — Марылаў Сяргей Генадзьевіч[1]. Прызываўся ў зборныя Расіі малодшых узростаў, у тым ліку ўдзельнічаў у Еўрапейскім юнацкім Алімпійскім фестывалі 2009 года, заваяваў 3-е месца (Бронзу) у эстафеце. На першынстве Расіі сярод юніёраў 2011 года лепшым вынікам Дзмітрыя стала 13-е месца.

У сезоне 2011/12 перайшоў у біятлон, першы трэнер Мерзлякоў Андрэй, г. Перм, удзельнічаў ва ўнутрырасійскіх спаборніцтвах сярод юніёраў.

Дарослая кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Летам 2012 года прыняў грамадзянства Беларусі і быў уключаны ў другой склад зборнай краіны[2], выступае за клуб «Дынама» (Мінск). Першым спаборніцтвам для яго стаў чэмпіянат Беларусі па летнім біятлоне 2012 года, дзе Дзмітрый заняў шостае месца ў спрынце і восьмае ў мас-старце.

У сезоне 2012/13 дэбютаваў на Кубку IBU на этапе ў Валь-Рыдана, заняў 99-е месца ў спрынце. Першыя ачкі ў залік Кубка IBU набраў толькі год праз, на этапе ў Ідрэ, дзе быў 36-м у спрынце. На чэмпіянаце Еўропы 2014 года ў Нове-Места-на-Мораве лепшым вынікам Абашава стала 17-е месца ў індывідуальнай гонцы, таксама ён быў 36-м у спрынце і гонцы пераследвання, а ў эстафеце зборная Беларусі заняла шостае месца.

У 2013, 2014, 2016 гадах стаў пераможцам 50-кіламетровага лыжнага марафону «Сапраўдны мужык», які праходзіў у горадзе Чусавой Пермскага краю[3].

На Кубку свету Абашаў дэбютаваў у сезоне 2014/15 на этапе ў Рупольдынгу, стаў восьмым у эстафеце і 59-м у спрынце. У тым жа сезоне прыняў удзел яшчэ ў некалькіх этапах Кубка свету, у тым ліку ў чэмпіянаце свету ў Кантыялахці, дзе заняў 70-е месца ў спрынце, 97-е месца ў індывідуальнай гонцы і 10-е ў эстафеце. На чэмпіянаце Еўропы 2015 Дзмітрый займаў месца ў трэцім дзясятку ў асабістых гонках, а ў эстафеце стаў чацвёртым.

У 2015 годзе на чэмпіянаце Беларусі па летнім біятлоне выйграў срэбра ў змяшанай эстафеце[4], а ў спрынце заняў чацвёртае месца (і трэцяе сярод удзельнікаў з Беларусі)[5].

У лютым 2016 года Абашев упершыню набраў ачкі ў залік Кубка свету, заняўшы 29-е месца ў спрынце на этапе ў Кэнмары. У спаборніцтвах Кубка IBU ён упершыню падняўся на п’едэстал, фінішаваўшы трэцім у спрынце ў Нове-Места-на-Мораве.

Агульны залік у Кубку свету[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]