Дзмітрый Эдуардавіч Навіцкі
| Нарадзіўся | 21 лютага 1971[1] (54 гады) | |||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Грамадзянства |
|
|||||||||||||||
| Альма-матар | ||||||||||||||||
| Рост | 186 см | |||||||||||||||
| Вага | 95 кг | |||||||||||||||
| Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Дзмітрый Эдуардавіч Навіцкі (нар. 21 лютага 1971) — беларускі баскетбаліст, баскетбольны трэнер, суддзя.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Выступаў за беларускія клубы «Аўтазаводзец» (Мінск), «Гродна-93», «Папірус» (Барысаў), балгарскі «Лудагорац» (Разград).
Скончыў Акадэмію фізічнага выхавання і спорту (1993), Вышэйшую школу трэнераў (2012). З’яўляецца суддзёй нацыянальнай катэгорыі.
З 1998 года працаваў старшым выкладчыкам кафедры фізічнага выхавання і спорту Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, з 1999 года быў галоўным трэнерам студэнцкай баскетбольнай каманды ўніверсітэта, у тым ліку ўзначальваў клуб БДУ падчас яго выступлення ў чэмпіянаце Беларусі ў 2001—2004 і 2008—2015 гадах. Таксама працаваў гуляючым трэнерам клуба «Папірус-БДУ» (1998/99), галоўным трэнерам клубаў беларускага чэмпіянату «Барысаў-БДУ» (2004/05), «Мінск-2006-2» (2006/07), РЦАП-СДЮШАР (2019/20, з 2024)[2] і клубаў Непрафесійнай баскетбольнай лігі Беларусі «Аматары», «Бастыён», «SOYTEX», «Med Crew», «RUSH».
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]
Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 1994/1995.
Уладальнік Кубка Беларусі (1): 1999.
Фіналіст Кубка Беларусі (1): 1997.
Зноскі
- ↑ Dmitri Novitzki // FIBA database Праверана 5 чэрвеня 2025.
- ↑ ОТКРЫТОЕ МЕТОДИЧЕСКОЕ ЗАНЯТИЕ ДЛЯ ПРЕПОДАВАТЕЛЕЙ ПРОШЛО В МИНСКЕ
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 21 лютага
- Нарадзіліся ў 1971 годзе
- Выпускнікі БДУФК
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Баскетбалісты паводле алфавіта
- Баскетбалісты Беларусі
- Ігракі «Аўтазаводца» Мінск (баскетбол)
- Ігракі «Гродна-93»
- Ігракі «Барысаў-БДУ»
- Баскетбольныя трэнеры Беларусі
- Трэнеры «Цмокі-Мінск-2»
- Трэнеры РЦАП-СДЮШАР
- Трэнеры «Барысаў-БДУ»