Дзмітрый Ягоравіч Трэмасаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзмітрый Ягоравіч Трэмасаў
Дата нараджэння 30 ліпеня 1925(1925-07-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 лютага 2011(2011-02-12) (85 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў пяхота
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза ордэн Леніна ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны II ступені

Дзмітрый Ягоравіч Трэмасаў (30 ліпеня 1925, в. Вялікае Кірдзяшава, Нараўчацкі раён, Пензенская вобласць — 22 чэрвеня 1979, г. Электрасталь) — Герой Савецкага Саюза (1942).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1936 годзе прыехаў з бацькамі ў горад Электрасталь у Падмаскоўе. У пачатку вайны працаваў на будаўніцтве ўмацаванняў пад Масквой, затым кіраваў франтавой сельгасбрыгадай у калгасе. У студзені 1943 года быў прызваны ў рады Савецкай Арміі. У складзе 212-й стралковай дывізіі ўдзельнічаў у вызваленні Беларусі ад захопнікаў. Быў у ліку першых воінаў-вызваліцеляў пінскай зямлі — яго полк выбіў акупантаў з першых населеных пунктаў на поўдні Пінскага раёна ў сакавіку 1944 года.

9 ліпеня 1944 года ў баі ў Лапаціна са сваім кулямётам уплаў фарсіраваў раку Стыр. Адзін на варожым беразе 7 гадзін адбіваўся ад немцаў кулямётным агнём і гранатамі. Утрымліваючы плацдарм, ён даў магчымасць свайму палку перагрупавацца, паспяхова фарсіраваць раку, адкінуць суперніка і вызваліць Лапаціна.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]