Стыр

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Стыр
Стыр у Луцку
Стыр у Луцку
Выток каля в. Галубіца
Вусце рака Прыпяць
Даўжыня 494 км
Расход вады 49,5 м³/с
Вадазбор 12,9 км²
Краіна Беларусь, Украіна
Commons
У ВікіСховішчы ёсць выявы з тэмай:
Стыр

Стыр (укр.: Стир) — рака на паўночным захадзе Украіны і поўдні Беларусі, правы прыток Прыпяці. Даўжыня 494 км, у межах Беларусі 70 км. Вадазбор 12,9 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў ніжнім цячэнні 49,5 м³/с. Агульнае падзенне ракі 122,5 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,25 .

Асноўныя прытокі[правіць | правіць зыходнік]

Справа: Сланіўка, Іква, Канапелька, Кормін, Стубла 1, Стубла 2. Злева: Ліпа, Чарнагузка, Акінка.

Агульнае[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаецца на вышыні 259 м над узроўнем мора на схілах узгорыстага масіву Варанякі ў межах Падольскага ўзвышша, за 3 км на паўночны ўсход ад в. Галубіца Бродаўскага раёна Львоўскай вобласці, цячэ па Палескай нізіне па Ровенскай і Валынскай абласцей, у межах Беларусі па Пінскім і Столінскім раёнах. Упадае ў Прыпяць двума рукавамі: левы, больш шматводны, Прастыр, даўжыня 21 км, вусце за 1,5 км на поўдзень ад в. Вялікія Дзіковічы Пінскага раёна; правы рукаў даўжынёй 70 км, упадае за 64 км ад вусця Прастыры ніжэй па цячэнні Прыпяці, за 1 км на паўднёвы захад ад в. Беразцы Столінскага раёна. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў ніжнім цячэнні ў пачатку сакавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 1,3—1,5 м. Замярзае ў канцы снежня — пачатку студзеня, крыгалом у 1—2 дэкадзе сакавіка. Веснавы ледаход у сярэднім 1—2 сутак. Суднаходная ад г. Луцк (312 км ад вусця).

Даліна трапецападобная, у верхнім цячэнні вузкая, глыбокаўрэзаная, шырыня 0,2—0,3 км, у ніжнім цячэнні зліваецца з далінай Прыпяці. Пойма суцэльная, двухбаковая, у ніжнім цячэнні шырыня да 2 км.

Рэчышча ўмерана звілістае, у сярэднім цячэнні ў асобных месцах каналізаванае, шырыня ў верхнім цячэнні 2—10 м, у ніжнім 30—50 м.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
  • Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год). — Мн.: Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды, 2005. — 135 с.