Перайсці да зместу

Дзукія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сучасны герб Дзукіі
Этнакультурныя рэгіёны Літвы. Дзукія паказана жоўтым колерам.

Дзукія (літ.: Dzūkija) — адзін з пяці этнакультурных рэгіёнаў Літвы. Сталіцай рэгіёну лічыцца горад Аліта. Дзукія займае поўдзень краіны, уключаючы Вільню з наваколлем.

Назва Дзукія часам выкарыстоўваецца ў больш шырокім сэнсе. У гэтым выпадку, акрамя поўдня Літвы, у Дзукію ўключаецца частка польскага Падляшша, а таксама некаторыя беларускія тэрыторыі, у тым ліку Ліда і Ашмяны.