Алітус
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Алі́тус (літ.: Alytus; беларуская назва — Алі́та[2]) — горад у Літве, цэнтр Алітускага павета і этнакультурнага рэгіёна Дзукія. Горад знаходзіцца на рацэ Нёман, недалёка ад мяжы з Польшчай і Беларуссю.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню згадваецца ў хроніцы Віганда Марбургскага пад 1377 годам як драўляны замак Oliten у Вялікім Княстве Літоўскім, які бараніў дарогу на Вільню і Трокі, крыжакі захапілі і разарылі яе разам з Мераччу.
Наступным разам згадваецца каралём Ягайлам у грамаце ад 28 красавіка 1387 года, калі разам з усім Троцкім княствам Аліцкі замак з воласцю перададзены князю Скіргайлу[3].
Таксама замак згадваецца падчас паходаў крыжакоў і Вітаўта на Літву падчас міжусобіцы з Ягайлам (1389—1392), У хроніцы Віганда распавядаецца, што падчас паходу на Аліту сярод нямецкіх і англійскіх крыжакоў узнялася спрэчка, хто будзе несці харугву святога Георгія, спрэчка вырашылася толькі ўмяшаннем Вітаўта. Пасля гэтага саюзныя войскі «рушылі наперад, прышлі з харугвамі да Аліты, дзе забілі і ўзялі ў палон 2000 чалавек. Быў там і Вітаўт»[4]. Напэўна, колькасць загінулых і палонных перабольшана, у экспазіцыі Аліцкага краязнаўчага музея яна даецца як 200, але частыя выпадкі, калі лічба даецца без сумневаў, напрыклад, у Ёнаса Басанавічуса.
Пасля Грунвальдскай бітвы (1410) замак страціў стратэгічнае значэнне, і да пачатку XVI стагоддзя Аліта знікае з пісьмовых крыніц. У 1504 Аліта была перададзеная вялікім князем Аляксандрам ў карыстанне Яну Юр’евічу Забярэзінскаму ў кошт выплаты пазык. Яго сын, вялікі літоўскі маршалак Ян Забярэзінскі фундаваў у Аліце касцёл св. Яна Хрысціцеля, св. Панны Марыі і Св. Мікалая актам ад 23 красавіка 1524 года, касцёлу была запісаная маёмасць на ўтрыманне. У 1536 годзе Жыгімонт Аўгуст пацвердзіў перадачу Аліты Яну Забярэзінскаму ў пажыццёвае карыстанне, а пасля перадаў мястэчка сваёй жонцы Барбары Радзівіл.
15 чэрвеня 1581 года кароль Стэфан Баторы надаў Аліце магдэбургскае права, гараджанам дазвалялася самастойна вырашаць усе спрэчкі і судовыя справы. Таксама Баторы надаў наступныя важныя прывілеі: 1) вызваліў гараджан ад працоўнай павіннасці за валокі прынятай гарадской зямлі і пакінуў толькі чынш; 2) абмяняў гарадскі лес у Даўгайскай пушчы; 3) накіраваў дарогу Мерач-Коўна праз Аліту. Гэтыя прывілеі ў нязменным выглядзе пацвярджалі і наступныя каралі. Гербам нададзена белая ружа ў чырвоным полі (герб «Порай»).
З 1588 года — цэнтр Аліцкай эканоміі.
Неаднаразова разбуралася ў войнах XVII стагоддзя.
У 1670 годзе ў левабярэжнай Аліце пабудаваны касцёл святога Анёла-ахоўніка, заснавана парафія. Горад моцна пацярпеў у Паўночную вайну і ад пажараў 1733 і 1736 гадоў[5]. У 1755 годзе з Трокаў і Мерачы ў Аліту пераведзены павятовыя суды, з-за больш выгоднага геаграфічнага становішча ў цэнтры Троцкага павета.
Гарадское самакіраванне захоўвалася да Сойма 1776 г.
Пры трэцім падзеле Рэчы Паспалітай у 1795 годзе горад Аліта быў падзелены па Нёману: частка горада на яго правым беразе адышла да Расійскай імперыі, частка горада на левым беразе — Прусіі.
У 1807—1815 гадах левабярэжная частка Аліты ўваходзіла ў склад Варшаўскага герцагства, з 1815 года — у склад Царства (Каралеўства) Польскага ў складзе Расійскай імперыі. Правабярэжная частка горада мела статус мястэчка Троцкага павета Віленскай губерні.
У 1818 годзе быў узведзены мураваны касцёл святога Людовіка (на месцы былога касцёла, які фундаваў Ян Забярэзінскі).
Адміністрацыйны падзел горада быў скасаваны толькі пасля паўстання Кастуся Каліноўскага ў 1863 годзе.
У канцы ХІХ стагоддзя Аліта атрымала статус абарончага горада (крэпасць 3-га ранга), тут прайшла чыгунка, былі пабудаваны абарончыя фартыфікацыі (чатыры фарты і артылерыйская батарэя).
Падчас Першай Сусветнай вайны Аліта была занята нямецкімі войскамі. 12 лютага 1919 года ў Аліце адбыліся баі паміж літоўскім войскам і Чырвонай Арміяй.
Пасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж Польшчай і Літвой у 1919 годзе Аліта трапіла ў склад Літвы. У 1940 годзе Алітус апынуўся ў складзе СССР. З 1941 да 1944 года горад знаходзіўся ў нямецкай акупацыі, а потым зноў трапіў у склад СССР да 1991 года.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Прадпрыемствы машынабудавання, тэкстыльнай, камбікормавай і харчовай прамысловасці; вытворчасць будаўнічых матэрыялаў[6].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
Культура
[правіць | правіць зыходнік]Краязнаўчы музей.
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Ірпінь, Украіна (2019)
Альбана-Лацыяле[d], Італія
Амацкі край, Латвія (2010)[12]
Аполе, Польшча (1993)[13]
Астралэнка, Польшча (2002)[12]
Батчурка, Швецыя (2000)[12]
Бярдзічаў, Украіна (2005)[12]
Велізі-Вілакубле[d], Францыя (2013)[12]
Гіжыцкі павет, Польшча (2011)[12]
Крамянчуг, Украіна (2017)[12]
Кроўлі[d], Вялікабрытанія (2012)[12]
Мандал, Нарвегія (1996)[12]
Нінбо, Кітай (2014)[12]
Рочэстэр, ЗША (2010)[14]
Руан, Францыя (2004)[12]
Сан-Марцін[d], Аргенціна (2006)
Сувалкі, Польшча (1996)
Хірацука, Японія (2017)[12]
Цэсіс, Латвія[15]
Элк, Польшча (2014)[12]
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Саўлюс Казевічус (нар. 1975) — літоўскі баскетбаліст.
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — 270 с., іл. с. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 19.
- ↑ «А отъ Троковъ за Немонъ рубежъ отъ Мерецкаго города поколя Мерецкая волость, оттуля внизъ по Немну алижъ и до Немецъ оба полъ Немна, и пуща по старому и городки: первый Немунекъ и волостка, второй — Олита и волостка, третій Пуня и волос(т)ка, четвертый Бирштанъ и волостка». Jakubowski, Jan. Opis Księstwa Trockiego z r. 1387: przyczynek do badań nad ustrojem Litwy przedchrześcijańskiej // Przegląd historyczny t. 5 (1907), s. 45.
- ↑ Гагуа Р. Б. Междоусобная война Витовта против Скиргайло (1390—1392) в описании в «Новой хронике Пруссии» Виганда фон Марбурга // Вестник Полесского государственного университета. Серия общественных и гуманитарных наук. 2015.
- ↑ Аліта // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 220. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- ↑ Алітус // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
- ↑ Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. — Т. 1. — С. 438.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын — Мн.: 1996. — Т. 1. — С. 261. — 552 с. — ISBN 978-985-11-0036-7
- ↑ Географический энциклопедический словарь: Географические названия / под ред. В. М. Котляков — 3-е изд. — М.: Большая российская энциклопедия, 1989. — С. 22. — 903 с. — ISBN 5-85270-216-1
- ↑ State Data Agency of Lithuania Праверана 2 чэрвеня 2019.
- ↑ а б в Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 19 чэрвеня 2022.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м https://www.alytus.lt/lt/apie-alytu/tarptautinis-bendradarbiavimas-1
- ↑ https://www.opole.pl/dla-mieszkanca/alytus
- ↑ https://www.cityofrochester.gov/article.aspx?id=8589949403
- ↑ https://www.cesis.lv/lv/novads/cesu-novads/starptautiska-sadarbiba-73241/
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Аліту́с // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 261. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
- Алиту́с // Т. 1. А — Ангоб. — М. : Советская энциклопедия, 1969. — С. 438. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Алиту́с // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 22. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
- З усяго Краю. Аліта // Гоман : часопісь. — Вільня: 1918. — № 44 (240). — С. 3.
- Яўген Анішчанка. Вялікае Княства Літоўскае ў сярэдзіне XVIII ст. (карта) // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 28—29. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Olita // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat (польск.). — Warszawa, 1886. — S. 483.
- Olita // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska (польск.). — Warszawa, 1902. — S. 407.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Алітус