Дзевалтва

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Дзяволтва)
Jump to navigation Jump to search

Дзевалтва, Дзяволтва усходнебалцкая зямля. У Іпацьеўскім летапісу пры пералічэнні літоўскіх князёў, што заключылі дагавор 1219 з Уладзіміра-Валынскім княствам, на апошнім месцы названы «князи из Дяволтвы»: Юдзькі, Пукеік, Бікшы, Лікіік. Два апошніх упамінаюцца і ў акце Міндоўга 1260, якім ён перадае, у выпадку адсутнасці ў яго спадкаемцаў, сваё каралеўства Тэўтонскаму ордэну (дакумент прызнаецца даследчыкамі фальсіфікатам). У Іпацьеўскім летапісу (Іпацьеўскі спіс) адзначана, што Войшалк з дапамогай валынскіх князёў Шварна і Васількі, помсцячы сваім ворагам, захапіў іх гарады «во Дявелътве и в Нальщанехъ» (1264). Відаць, да канца 13 ст. Дзевалтва як асобная зямля са сваёй палітычнай арганізацыяй перастала існаваць і была падпарадкавана непасрэдна вялікім князям літоўскім. Гістарычныя крыніцы не захавалі пэўнай інфармацыі пра межы Дзевалтвы Згодна з гістарычнай традыцыяй, захаванай, у прыватнасці, у хроніцы Мацея Стрыйкоўскага, Дзевалтва прывязвалася да р. Швянтойя. Гісторык Генрык Лаўмянскі лакалізаваў Дзевалтву ў верхнім цячэнні р. Швянтойі і басейне р. Шырвінта (1932), дзе пазней быў Вількамірскі павет (аднак яго тэрыторыя была шырэйшая). У.Пашута меркаваў, што Дзевалтва ляжала ў міжрэччы Нявяжы і Швянтойі (1956) або на У ад Швянтойі (1959). Г.Забела і Т.Баранаўскас на аснове археалагічных дадзеных лічаць, што Дзевалтва ахоплівала заходнюю частку сучаснага Малецкага раёна, паўднёвай часткі Анікшчайскага раёна, усходнюю частку Укмергскага раёна (каля 2 тыс. км2), уваходзіла ў паўночна-ўсходнюю частку арэала культуры ўсходнелітоўскіх курганоў; падзялялася як мінімум на 8 валасцей.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Zabiela G., Baranauskas T. Deltuvos žemė // Lietuvos istorijos metraštis, 1995 metai. Vilnius, 1996.
  • http://vkl.by/articles/836