Генрык Лаўмянскі
| Генрык Лаўмянскі | |||
|---|---|---|---|
| польск.: Henryk Łowmiański | |||
| | |||
| Дата нараджэння | 22 жніўня 1898[1] | ||
| Месца нараджэння | |||
| Дата смерці | 4 верасня 1984[1] (86 гадоў) | ||
| Месца смерці | |||
| Месца пахавання | |||
| Грамадзянства | |||
| Жонка | Maria Łowmiańska[d] | ||
| Род дзейнасці | гісторык, медыявіст | ||
| Навуковая сфера | медыевістыка, гісторыя, славістыка | ||
| Месца працы | |||
| Навуковая ступень | доктар гістарычных навук | ||
| Навуковае званне | прафесар | ||
| Альма-матар | |||
| Вядомыя вучні | Марыя Барбара Тапольская | ||
| Вядомы як | аўтар прац па гісторыі Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага | ||
| Член у | |||
| Узнагароды |
|
||
Генрык Лаўмянскі (польск.: Łowmiański; 22 жніўня 1898, Даўгуджэй, цяпер Літва — 4 верасня 1984, Познань) — польскі гісторык-медыевіст і славяназнавец.
Вучыўся ва ўніверсітэце Св. Уладзіміра ў Кіеве, дзе сярод яго настаўнікаў быў вядомы гісторык Мітрафан Доўнар-Запольскі. У 1919 г. пераехаў у Вільню, ва Універсітэт Стэфана Баторыя, з 1934 г. — прафесар. Напісаныя Г. Лаўмянскім у 1920-1930-я працы застаюцца актуальнымі. Гісторыкам была і жонка — Марыя Лаўмянская, разам яны падрыхтавалі да выдання (1939) фундаментальны том «Актаў віленскіх цэхаў», але пачатак 2-й сусветнай вайны пакінуў кнігу ў рукапісе.
У красавіку 1945 г. кіраўніцтва Пазнаньскага ўніверсітэта прапанавала Г. Лаўмянскаму ўзначаліць кафедру Усходняй Еўропы, і ў сярэдзіне мая 1945 г. Г. Лаўмянскі пакінуў Вільню. З сабою Лаўмянскі перавёз унікальную бібліятэку, якой карысталіся некалькі пакаленняў студэнтаў. У Познані быў заснаваны асяродак вывучэння ВКЛ, праз нейкі час пачаў выходзіць навуковы альманах «Lituano-Slavica Posnanensia», прысвечаны гісторыі ВКЛ. З 1951 г. — дырэктар Інстытута гісторыі Пазнаньскага ўніверсітэта. Правадзейны член Польскай АН (1952).
Рэдактар 1-га тома Гісторыі Польшчы (1957). Аўтар прац па гісторыі польскага Сярэднявечча, даследаванняў па гісторыі Расіі і іншых славянскіх краін. У працы «Праблема ролі нарманаў ва ўзнікненні славянскіх дзяржаў» (1957) Г. Лаўмянскі раскрытыкаваў нарманісцкую тэорыю. Фундаментальная праца Г. Лаўмянскага «Старажытнейшая гісторыя Польшчы» (1963) адзначаная ў 1964 г. Дзяржаўнай прэміяй.
Загінуў, трапіўшы пад трамвай (у Г. Лаўмянскага быў зусім слабы зрок).
Зноскі
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дзярновіч А. Спадчына прафэсара Лаўмяньскага // Наша Ніва on-line: Культура, 18.08.2006.
- Ловмяньский Хенрык (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- Нарадзіліся 22 жніўня
- Нарадзіліся ў 1898 годзе
- Нарадзіліся ў Вількамірскім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 4 верасня
- Памерлі ў 1984 годзе
- Памерлі ў Познані
- Пахаваныя ў Лодзьскім ваяводстве
- Выкладчыкі Універсітэта імя Адама Міцкевіча
- Выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта
- Дактары гістарычных навук
- Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
- Члены Польскай акадэміі ведаў
- Кавалеры ордэна Будаўнікоў Народнай Польшчы
- Кавалеры ордэна Сцяг Працы
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Гісторыкі Польшчы
- Даследчыкі славянскага паганства
- Выпускнікі Кіеўскага ўніверсітэта
- Нарадзіліся ва Укмяргскім раёне
- Медыевісты Польшчы
