Дзяніс Прохараў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзяніс Прохараў
Дата нараджэння 1995
Месца нараджэння
Грамадзянства
Камандаваў полк Каліноўскага
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Медаль Ордэна Пагоні

Дзяніс Прохараў, пазыўны Кіт (нар. 1995, Беларусь) — украінскі ваеннаслужачы, беларускі добраахвотнік, камандзір палка Каліноўскага.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У канцы 2014 года[1] у 18 гадоў з’ехаў з Беларусі ва Украіну, у 2015 годзе далучыўся да палка «Азоў»[2]. Быў інструктарам па фізічнай падрыхтоўцы, пазней прайшоў курс павышэння кваліфікацыі і стаў інструктарам па тактычнай падрыхтоўцы. У 2015 годзе Прохараў ваяваў пад Мар’інкай Данецкай вобласці ў складзе тактычнай групы «Беларусь»[3].

У ліпені 2019 года Прохараў атрымаў украінскае грамадзянства[4].

З пачаткам расійскага ўварвання ў 2022 годзе Прохараў далучыўся да абароны Кіева, удзельнічаў у баі за Бучу 3 сакавіка 2022 года, атрымаў аскепкавае раненне[3].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]