Падлессе (Ляхавіцкі раён)
Выгляд
Аграгарадок
Падлессе
| ||||||||||||||||||||||
Падле́ссе[1] (трансліт.: Padliessie, руск.: Подлесье) — аграгарадок у Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Жарабковіцкага сельсавета. Размешчана на аўтадарозе Ляхавічы—Нясвіж. За 8 км на паўночны ўсход ад Ляхавічаў, 228 км ад Брэста, 4 км ад чыгуначнай станцыі Жарабковічы. 825 жыхароў, 374 двары (2000).
У 1940—1972[2] і 1981—2013 гадах[3][4] Падлессе было цэнтрам Падлескага сельсавета.
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]Сярэдняя школа, дом культуры, бібліятэка, амбулаторыя, камбінат бытавога абслугоўвання, аддзяленне сувязі. Брацкая магіла савецкіх воінаў.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Мікалай Мікалаевіч Пігулеўскі (1897—1967) — беларускі оперны спявак (барытон)
- Серафім (Шахмуць) (1901—1946) — архімандрыт Рускай праваслаўнай царквы
- Мікалай Іванавіч Таранда (нар. 1947) — беларускі жывапісец і графік
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Святадухаўская царква (другая палова XVIII стагоддзя).
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 ліпеня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 23 (1361).
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 6 красавіка 1981 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 14 (1676).
- ↑ Решение Брестского областного Совета депутатов от 20 декабря 2013 г. № 330 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Ляховичского района Брестской области(недаступная спасылка)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. т. 11: А — Аршын / Рэд кал.: Г. П. Пашкоў і інш. -Мінск: БелЭн, 2000
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Падлессе (Ляхавіцкі раён)
- Падлессе (Ляхавіцкі раён) на сайце Radzima.org