Дзік Костала

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дзік Костала
Партрэт
Род дзейнасці: прадпрымальнік
Дата нараджэння: 10 верасня 1963(1963-09-10)[1][2][3] (55 гадоў)
Месца нараджэння:
Месца працы:
Альма-матар:
Commons-logo.svg Дзік Костала на Вікісховішчы

Дзік Костала (англ.: Dick Costolo) — былы CEO кампаніі Twitter з кастрычніка 2010 года па чэрвень 2015 года і яе былы COO. Заняў пасаду CEO пасля таго, як яе пакінуў Эван Уільямс у кастрычніку 2010 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Мічыганскі ўніверсітэт са ступенню бакалаўра і Каліфарнійскі ўніверсітэт у Берклі са ступенню магістра ў галіне камп’ютарных навук.

Перад тым, як пачаць свой бізнэс, Дзік Костала выступаў у Чыкага як эстрадны комік. Затым ён працаваў некалькі гадоў інжынерам у кампаніі Andersen Consulting. Звольніўся, каб стварыць кансалтынгавы інтэрнэт-партал.

У 2004 годзе разам з Эрыкам Лунтам, Стывам Аляхоўскім і Мэтам Шобам запусціў сэрвіс FeedBurner. Пасля куплі сэрвісу кампаніяй Google у 2007 годзе, Костала стаў яе супрацоўнікам. У ліпені 2009 года ён пакінуў Google, а ў верасні заняў пасаду COO у кампаніі Twitter.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]