Перайсці да зместу

Дзіўная гісторыя доктара Джэкіла і містара Хайда

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзіўная гісторыя доктара Джэкіла і містара Хайда
Strange Case of Dr. Jekyll and Mr. Hyde
Тытульная старонка першага лонданаскага выдання (1886)
Тытульная старонка першага лонданаскага выдання (1886)
Жанр аповесць
Аўтар Роберт Льюіс Стывенсан
Мова арыгінала англійская
Дата напісання кастрычнік 1885[1]
Дата першай публікацыі 5 студзеня 1886
Выдавецтва Longmans, Green & co.
Прысвечаны Katharine Elizabeth Alan Stevenson de Mattos[d][2]
Персанажы Dr. Jekyll[d], Mr. Hyde[d], Mr. Utterson[d], Sir Danvers Carew[d], Dr. Lanyon[d], Maid[d], Mr. Poole[d], Mr. Guest[d], Inspector Newcomen[d], Little Girl[d], Mr. Enfield[d] і housekeeper[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзіўная гісторыя доктара Джэкіла і містара Хайда (англ.: Strange Case of Dr. Jekyll and Mr. Hyde) — аповесць шатландскага пісьменніка Роберта Льюіса Стывенсана, упершыню апублікаваная ў 1886 годзе ў Лондане. Паводле жанру — пераасэнсаванне традыцыйнай для рамантызму тэмы двайніцтва з дамешкам навуковай фантастыкі.

Аповесць Стывенсана часта атаясняюць з рэдкім псіхічным феноменам «падваення асобы», калі ў межах адной чалавека суіснуюць дзве розныя ментальнасці. У гэтым выпадку дзве індывідуальнасці Д-р Джэкіла — увасабленне добрага і злога пачаткаў з абсалютна рознымі маральнымі роўнямі. Уплыў аповесці на сусветную культуру стаў нагэтулькі моцным, што выраз «Jekyll and Hyde» увайшоў у мову і стаў азначэннем чалавека, які ў розных сітуацыях моцна адрозніваецца маральнасцю сваіх паводзінаў[3].

Дзіўная гісторыя доктара Джэкіла і містара Хайда мела неадкладны поспех і з’яўляецца найбольш пакупаным бестселерам Стывенсана. Сцэнічныя адаптацыі аповесці пачаліся ў Бостане і Лондане менш як праз год пасля публікацыі. Твор натхніў шэраг рэжысёраў на стварэнне экранізацый аповесці.