Допельгангер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Допельгангер (ням.: Doppelgänger — «двайнік») — у літаратуры эпохі рамантызму дэманічны двайнік чалавека, антытэза анёлу-ахоўніку. У некаторых кнігах ён не адкідвае ценю і не адлюстроўваецца ў люстэрку. Яго з'яўленне часцяком прадракае смерць героя.

Двайнікі ў літаратуры[правіць | правіць зыходнік]

Доктар Джэкіл і містэр Хайд: два чалавекі ў адным

Двайнік увасабляе жаданні альбо інстынкты, якія былі выціснуты суб'ектам як несумяшчальныя з маральнымі і сацыяльнымі каштоўнасцямі, з яго «прыемнымі і прыстойнымі» ўяўленнямі пра самога сябе[1]. Нярэдка двайнік сілкуецца за кошт пратаганіста, па меры таго, як ён марнее становіцца больш самаўпэўненым і пэўным вобразам займаючы яго месца ў свеце. Адзін з першых такіх двайнікоў у еўрапейскай літаратуры — Джэральдзіна, ценявы бок ідэалізаванай Крыстабелі ў аднайменнай паэме Колрыджа, напісанай у 1797 годзе[1].

Допельгангеры не раз з'яўляюцца ў Гофмана, ад якога тэма містычнага, часцей дэманічнага двайніцтва перавандравала ў творы расійскіх класікаў — Пушкіна («Зацішны домік на Васільеўскім востраве»), Адаеўскага («Сільфіда»), Гогаля («Шынель») і Дастаеўскага (аповесць «Двайнік»).

У англамоўнай рамантычнай літаратуры пасля «Споведзі апраўданага грэшніка» Дж. Гога (1824) тэма двайніцтва распрацоўвалася Эдгарам По («Уільям Уілсан»), Дзікенсам («Аповесць пра два гарады»), Ле Фаню («Зялёная гарбата») і Р. Л. СтывенсанамДзіўная гісторыя доктара Джэкіла і містэра Хайда», «Уладальнік Балантрэ»). У аповесці пра Джэкіла і Гайда падвоенасць галоўнага героя ўпершыню атрымала псеўданавуковае тлумачэнне.

Многія аповесці пра двайнікоў, каб падкрэсліць іх унутраную кроўнасць, робяць іх блізкімі сваякамі альбо фіксуюць смутнае эратычнае прыцягненне паміж дзвюма «паловамі». Напрыклад, У Колрыджа Джэральдзіна, правёўшы аголенай ноч у ложку Крыстабель, з часам займае месца яе пакойнай маці, ачараваўшы і цалкам падпарадкаваўшы сабе яе айца, а двайнікі з «Уладальніка Балантрэ» — родныя браты.

У эпоху мадэрнізму тэма двайніцтва набыла другое нараджэнне як у літаратуры. Канцэпт двайніцтва псіхалагізуецца, часам з пазіцый фрэйдызму, у якасці фатальных двайнікоў нярэдка выступаюць бацька і сын («Уліс» Джойса).

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Гаральд Блум. Samuel Taylor Coleridge. 2nd edition. ISBN 9781604138092. Page 178.