Перайсці да зместу

Дняпро (гасцініца, Магілёў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
«Дняпро»
53°54′04″ пн. ш. 30°20′08″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад
Архітэктар Авель Пінхусавіч Брэгман і Аляксандр Пятровіч Воінаў
Дата пабудовы 1940 год
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Дняпро» — колішняя гасцініца ў Магілёве. Размяшчалася ў будынку па адрасе вул. Першамайская, 29, на рагу з завулкам Мігая. Пабудаваны ў 1940 г. з цэглы (архіт. А. Брэгман, А. П. Воінаў). Рэканструяваны ў 1983 годзе.

Уваход у начны клуб «Куба»

Цяпер у будынку размяшчаецца гандлёвы цэнтр «Дняпро», начны клуб «Куба», ігральныя клубы «Вулкан», «Мяцеліца» і іншыя ўстановы.

Будынак 5-павярховы, у плане складанай канфігурацыі. Галоўны фасад вылучаюць 2 бакавыя несіметрычна выступаючыя рызаліты, па цэнтры — галоўны ўваход. Пластычная выразнасць дасягаецца ўвядзеннем вертыкальных рэбраў, паміж якімі размешчаны лоджыі. Унутраная планіроўка калідорнага тыпу. На 1-м паверсе — вестыбюль, адміністрацыйныя і бытавыя памяшканні, рэстаран. На 2—5-м паверхах — у цэнтры хол, да якога далучаюцца жылыя пакоі. Разлічана на 305 месцаў.