Авель Пінхусавіч Брэгман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Авель Пінхусавіч Брэгман
Дата нараджэння 12 красавіка 1906(1906-04-12)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 мая 1958(1958-05-30)[1] (52 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Іна Авелеўна Бярозкіна і Анатоль Авелевіч Брэгман
Альма-матар
Месца працы
Член у
Працаваў у гарадах БССР[1]
Узнагароды
Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Авель Пінхусавіч Брэгман (12 красавіка 1906, Людзяневічы, цяпер Жыткавіцкі раён, Мінская вобласць — 30 мая 1958, Мінск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1906 г. у сяле Людзяневічы ў сям’і рабочага-печніка. З 1921 г. працаваў печніком у 18-м пагранатрадзе, у 1927 годзе з’ехаў у Маскву. Працаваў на новабудоўлях, вучыўся ў мастацкай студыі АМР. У 19281931 гг. — навучэнец рабфака[2]. Член КПСС з 1931 года.

У 1931 г. паступіў у Маскоўскі архітэктурны інстытут, які скончыў у 1936 г. Вучыўся ў прафесара Палякова, правадзейных членаў Акадэміі архітэктуры У. М. Сямёнава  (руск.) і М. Я. Колі (кіраўнік дыпломнага праекта)[2].

Накіраваны ў Мінск, дзе працаваў архітэктарам, а потым начальнікам Архітэктурна-планіровачнага ўпраўлення. Член Саюза архітэктараў СССР з 1937 года. У 19381940 гадах начальнік Магілёўскага філіяла Белдзяржпраекта.У першыя дні Вялікай Айчыннай вайны прызваны ў армію. У 19411945 гадах служыў у Куйбышаве, старэйшы інжынер штаба ваенна-палявога будаўніцтва, архітэктар заводаў НКАП 147 і 207.

З 1945 аднаўляў Мінск; з 1946 па 1958 г. кіраўнік майстэрні Белдзяржпраекта; выкладаў у Мінскім архітэктурна-будаўнічым тэхнікуме (1946-58). У 19451954 гадах член Саюза архітэктараў БССР.

Памёр за рабочым сталом у майстэрні Белдзяржпраекта, якой кіраваў. На магіле пастаўлены помнік, на якім рукой яго сябра Г. Заборскага высечаны партрэт і надпіс[2].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Дом па Першамайскай вуліцы, 42 у Магілёве
Жылы дом з кінатэатрам «Навіны дня»
Дамы на рагу вуліц Энгельса і Карла Маркса
160-кватэрны жылы дом на скрыжаванні вуліц Савецкай і Даўгабродскай
Адзін з катэджаў па вул. Фрунзэ

Асноўныя працы: у Магілёве — гасцініца «Дняпро», жылыя дамы СНК БССР (19371941, з А. П. Воінавым); у Мінску — Інстытут фізкультуры (1938, з А. П. Воінавым і Мураўёвым), праект гасцініцы «Еўропа» на скрыжаванні вуліц Інтэрнацыянальнай і Леніна (1946), жылыя дамы на Ленінскім праспекце, (цяпер — праспект Незалежнасці, 19481951), 160-кватэрны жылы дом на скрыжаванні вуліц Савецкай і Даўгабродскай (19401948); жылы дом з міжгародным тэлефонам на рагу вул. К. Маркса і Леніна (1949—1951)[2]; дом прафесарска-выкладчыцкага складу інтэрнат Мінскай Вышэйшай партыйнай школы па вул. К.Маркса (1950, цяпер — інтэрнат БДУ), Белпрамсавета і Прамэнергапраект (19531955, з Э. М. Гальдштэйн, цяпер будынак Нацыянальнага банка Беларусі), комплекс жылых дамоў з кінатэатрам «Навіны дня» (19501953, па вуліцах К. Маркса і Энгельса, цяпер Малая сцэна тэатра імя Я. Купалы) і жылы дом Саюза пісьменнікаў з магазінам «Палітычная кніга» на рагу вуліц К. Маркса і Энгельса (19511953); будынак Белпрампраекта[3] (Вярхоўнага суда[2]) на рагу вул. Леніна і Кірава (19501955), Упраўленне бытавога абслугоўвання з атэлье «Дом мод» (1956)[3]; кінатэатр «Летні» ў парку Горкага (1952), праект забудовы плошчы Свабоды (19541956); комплекс 2-павярховых катэджаў па вул. Фрунзэ (19551957); корпус Тэхналагічнага інстытута (1956, з В. Б. Ладыгінай).

Удзельнічаў ва ўсесаюзным конкурсе на забудову Цэнтральнай плошчы ў Мінску (1954). З нерэалізаваных праектаў — два 116-кватэрныя дамы на Прывакзальнай плошчы ў Мінску (1940, з У. Вараксіным).

Біяграфічныя дакументы, фотаздымкі будынкаў па праектах архітэктара захоўваюцца ў БДАНТД, куды перададзены сынам[4].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Меў дачку Іну (нар. 1937; у замужжы Бярозкіна) і сына Анатоля (нар. 1941), якія таксама сталі архітэктарамі.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1954).

Зноскі

  1. а б в г archINFORM — 1994. Праверана 16 сакавіка 2024.
  2. а б в г д [1]
  3. а б Брегман Авель Пинхусович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  4. Вольга Іванова. Асaбістыя архівы Беларусі канца XVIII-пач. XXІ ст. Мінск, 2014. 404 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]