Добра быць ціхоняй

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Добра быць ціхоняйM:
The Perks of Being a Wallflower
Постар фільма
Жанр драма
меладрама
Рэжысёр Стывен Чбоскі
Прадзюсар Ліэн Халфан
Расел Сміт
Джон Малкавіч
Сцэнарыст Раман:
Стывен Чбоскі
Адаптацыя:
Стывен Чбоскі
У галоўных
ролях
Логан Лерман
Эма Уотсан
Эзра Мілер
Аператар Эндру Дан(англ.) бел.
Кампазітар Майкл Брук
Кінакампанія Summit Entertainment
Mr. Mudd(англ.) бел.
Працягласць 102 хвіл.
Бюджэт 13 млн $
Зборы 33,4 млн $[1]
Краіна Flag of the United States.svg ЗША
Мова англійская
Год 2012
IMDb ID 1659337
Афіцыйны сайт(англ.) 

«Добра быць ціхоняй» (англ.: The Perks of Being a Wallflower) — амерыканская кінастужка, экранізацыя аднайменнага эпісталярнага рамана Стывена Чбоскі, які выступіў таксама ў якасці рэжысёра стужкі. Прэм'ера адбылася на кінафестывалі ў Таронта 8 верасня 2012 года. Карціна атрымала прэмію «Незалежны дух» за лепшы дэбютны фільм і патрапіла ў дзясятку лепшых фільмаў года па версіі Нацыянальнага савета кінакрытыкаў ЗША.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Падзеі ў фільме разгортваюцца з 25 жніўня 1991 па 22 чэрвеня 1992 года. Эпілог — 23 жніўня 1992 г.

Галоўны герой — Чарлі, сарамлівы і эмацыйны падлетак. Пасля смерці двух блізкіх для яго людзей, цёткі Хелен і лепшага сябра Майкла, ён знаходзіцца ў дэпрэсіўным стане. Аднойчы зайшоўшы ў клас, Чарлі чуе гутарку аднакласніц пра аднаго хлопца, які ўмее слухаць і разумець. Да таго ж ён не пераспаў ні з адной з іх на вечарынцы, хоць у яго была такая магчымасць. Даведаўшыся адрас гэтага хлопца, Чарлі пачаў пісаць яму лісты, выкладаючы свае перажыванні і думкі, не ўказваючы свайго адрасу, а імёны змяняў на іншыя і падобныя.

Чарлі распавядае пра дзіўнае самагубства свайго лепшага сябра Майкла, новым сябру ў асобе настаўніка англійскай мовы, сястры і яе хлопцу, сям'і. Пазней Чарлі распавядае пра Патрыка, які наведвае разам з ім урокі працы. Патрыка ўсе называлі «Ніяк».

Праз некаторы час Чарлі знаёміцца з Сэм на школьным футболе, пазней ён даведваецца, што яна — зводная сястра Патрыка. Чарлі распавядае Сэм пра свае пачуцці, але ў Сэм ёсць хлопец Крэйг, і яна раіць забыць пра яе. Тады Патрык расказвае Чарлі пра адносіны паміж хлопцамі і дзяўчынамі. Патрык і Сэм знаёмяць Чарлі з Бобам і ўсёй тусоўкай. Чарлі супраць сваёй волі спрабуе наркотыкі.

Жыццё галоўнага героя моцна змяняецца пасля гэтых знаёмстваў. У Чарлі з'яўляецца першы сексуальны вопыт з Мэры-Элізабет, але, нажаль, ён не можа забыць Сэм. Патрык распавядае, што ён гей і ён сустракаецца з Брэдам. Пазней іх адносіны спыняюцца, паколькі бацька Брэда заспеў іх разам.

Аднойчы сябры Брэда падстаўляюць «падножку» Патрыку, і той падае навідавоку ўсёй сталовай. Завязваецца бойка, сведкай якой з'яўляецца Чарлі. Ён адключыўся, а калі апамятаўся, то ўбачыў, што ён выратаваў Патрыка. Сяброўства Чарлі і кампаніі Сэм і Патрыка аднаўляецца. Сэм і Патрык заканчваюць школу і пераяжджаюць вучыцца ў іншы горад. У апошні вечар Сэм і Чарлі цалуюцца, тым самым прызнаўшыся адзін аднаму ў пачуццях. На фоне перажыванняў з-за ад'езду сяброў Чарлі зноў успамінае цётку Хелен і вінаваціць сябе ў яе смерці. Псіхіка Чарлі не вытрымлівае, і ў юнака здараецца нервовы зрыў. У бальніцы Чарлі згаджаецца на заняткі з псіхолагам і ўсё больш успамінае сваё дзяцінства.

У канцы фільма Чарлі, Сэм і Патрык праязджаюць пад тым самым тунэлем, які стаў для іх часткай сябе і часткай вечнасці.

Акцёрскі састаў[правіць | правіць зыходнік]

 У ролях   Персанаж 
Логан Лерман Чарлі - сын місіс Кельмекіс і містара Кельмекіса, брат Крыса і Кэндзіс, пляменнік цёткі Хелен, які быў лепшы сябар Майкла. Цяпер закаханы ў Сэм і сустракаецца з ёй.
Эма Уотсан Сэм - зводная сястра Патрыка (па маці), былая дзяўчына Крэйга. Сустракаецца з Чарлі.
Эзра Мілер Патрык - зводны брат Сэм (па маці). Патрык - гей, былы хлопец Брэда.
Мэй Уітман Мэры-Элізабет - будыстка і панк, першая дзяўчына Чарлі, неўзаемна закаханая ў яго, лепшая сяброўка Эліс.
Эрын Вільхельмі Эліс - лепшая сяброўка Мэры-Элізабет. Эліс з багатай сям'і. Гэта дзяўчына любіць вампіраў і жадае здымацца ў кіно.
Джулія Гарнер С'юзан - старая сяброўка Чарлі, але ў апошні час яны не маюць зносін.
Джоні Сіманс Брэд - гей, былы хлопец Патрыка.
Рыс Томпсан(англ.) бел. Крэйг - былы хлопец Сэм.
Пол Рад містар Андэрсан - настаўнік англійскай літаратуры.
Том Савіні містар Калахан - настаўнік працы.
Кейт Уолш місіс Кельмекіс - жонка містара Кельмекіса, маці Крыса, Чарлі і Кэндзіс.
Дылан Мак-Дермат містар Кельмекіс - муж місіс Кельмекіс, бацька Крыса, Чарлі і Кэндзіс.
Мелані Лінскі Хелен - цётка Крыса, Чарлі і Кэндзіс.
Зейн Хольц Крыс - сын містара і місіс Кельмекіс, старэйшы брат Чарлі і Кэндзіс, пляменнік цёткі Хелен, студэнт універсітэта.
Ніна Добраў Кэндзіс — дачка Кельмекісаў, сястра Чарлі і Крыса, пляменніца цёткі Хелен, дзяўчына Дэрэка.

Арыгінальны саўндтрэк (OST)[правіць | правіць зыходнік]

The Perks of Being a Wallflower (Original Motion Picture Soundtrack)
Саўндтрэк Michael Brook[d]
Дата выпуску 1 жніўня 2012
Жанр Рок, поп-рок, софт-рок, поп, нью-вэйв
Працягласць 6 120 секунда
Краіна
Лэйбл Atlantic Recording Corporation
НазваМузыка Працягласць
1. «Could It Be Another Change?» The Samples 3:27
2. «Come On Eileen» Dexys Midnight Runners 4:12
3. «Tugboat» Galaxie 500 3:54
4. «Temptation» New Order 5:22
5. «Evensong» The Innocence Mission 3:40
6. «Asleep» The Smiths 4:10
7. «Low» Cracker 4:34
8. «Teen Age Riot» Sonic Youth 6:57
9. «Dear God» XTC 3:36
10. «Pearly-Dewdrops' Drops» Cocteau Twins 4:10
11. «Charlie's Last Letter» Michael Brook 1:48
12. «Heroes» David Bowie 6:08

Арыгінальная музыка (Score)[правіць | правіць зыходнік]

The Perks of Being a Wallflower (Original Motion Picture Score)
Саўндтрэк Michael Brook[d]
Дата выпуску 25 верасня 2012
Жанр Score
Працягласць 6 120 секунда
Краіна
Лэйбл Lionsgate Records
НазваМузыка Працягласць
1. «First Day» Michael Brook 2:32
2. «Home Again» Michael Brook 1:40
3. «Charlie Speaks» Michael Brook 2:03
4. «Candace» Michael Brook 1:46
5. «Charlie's Gifts» Michael Brook 0:55
6. «Kiss Breakdown» Michael Brook 5:12
7. «Acid» Michael Brook 3:12
8. «Charlie's First Kiss» Michael Brook 3:34
9. «Shard» Michael Brook 2:47

Здымкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Здымкі праходзілі ў Пітсбургу з 9 мая па 29 чэрвеня 2011 года.[2]
  • Трэйлер фільма быў прадстаўлены на MTV Movie Awards, 3 чэрвеня 2012 у Лос-Анджэлесе.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.