Перайсці да зместу

Дом Берштэйна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Дом Берштэйна
53°53′52″ пн. ш. 30°20′10″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль неакласіцызм
Дата пабудовы другая палова ХІХ стагоддзя
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 512Е000001шыфр 512Е000001
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дом Берштэйна — будынак у гістарычным цэнтры Магілёва. Размешчаны па Ленінскай вуліцы, 16.

Пабудаваны ў другой палове ХІХ стагоддзя на вул. Вялікай Садовай, як жылы, даходны дом. Належаў Берштэйну. Да Кастрычніцкай рэвалюцыі тут размяшчалася фотамайстэрня М. Фішмана. У 1920-х гг. будынак нацыяналізаваны. Доўгі час выкарыстоўваўся як жылы. Цяпер дом жылы з гандлёвымі кропкамі на 1-м паверсе[1].

Помнік архітэктуры неакласіцызму[1].

Двухпавярховы, прамавугольны ў плане, цагляны, атынкаваны будынак, які з’яўляецца часткай комплекса забудовы, які галоўным фасадам выходзіць на чырвоную лінію забудовы вул. Ленінскай[1].

Мае дзве ўваходныя групы, аформленыя арачнымі праёмамі. Падаконная сценка другога паверха руставана. Вокны другога паверха лучковыя з складанапрафіляванымі ліштвамі, гзымс прафіляваны. Бакавы фасад мае трохвугольнае завяршэнне[1].

Зноскі

  1. а б в г kropki.by — інтэрактыўная мапа Магілёва(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 верасня 2022. Праверана 21 чэрвеня 2022.