Дом Грубіна
Выгляд
Славутасць | |
Дом Грубіна | |
---|---|
![]() | |
53°53′58″ пн. ш. 30°20′03″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Магілёў |
Статус |
![]() |
![]() |
Дом Грубіна — будынак у Шклоўскім пасадзе Магілёва, размешчаны на рагу вуліцы Першамайскай (№ 21) і Пажарнага завулка (№ 1).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Дом пабудаваны купцом 2-й гільдыі Натанам Грубіным (пам. 1909)[1]. У будынку размяшчаліся гасцініцы «Метраполь», «Арлоўская» і аптэка Б. Моўшавіча. У час Першай сусветнай вайны ў гасцініцы пражывалі афіцэры Стаўкі Вярхоўнага галоўнакамандуючага[2], а пазней бальшавіцкі баявы атрад. Пасля разгрому Карнілаўшчыны, Л. Карнілаў і яго саўдзельнікі генералы А. Дзянікін, А. Лукомскі, С. Маркаў, І. Раманоўскі і іншыя былі арыштаваны і трымаліся пад вартай у гасцініцы «Метраполь», пасля пераведзены ў быхаўскую турму[2].
Зараз у будынку размяшчаецца аддзяленне «Беларусбанка».

Мемарыяльныя дошкі
[правіць | правіць зыходнік]- Мемарыяльная дошка савецкаму кампазітару, Народнаму артысту СССР Эдуарду Калманоўскаму (2012, скульптар Андрэй Вараб’ёў), які нарадзіўся ў 1923 годзе ў гэтым доме.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дом Грубіна