Дом Лур’е (Магілёў, Ленінская вуліца)
Славутасць | |
Дом па Ленінскай вуліцы, 6 | |
---|---|
53°53′45″ пн. ш. 30°20′00″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Магілёў |
Дата пабудовы | XIX стагоддзе |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дом Лур’е — будынак у гістарычным цэнтры Магілёва. Размешчаны па Ленінскай вуліцы, 6.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудаваны ў канцы XIX ст. на вул. Вялікай Садовай пабудаваны як жылы будынак. Належаў Лур’е. Да 1917 г. тут размяшчаўся шэраг гандлёвых крам[1].
У 1920-х гг. будынак нацыяналізаваны. Выкарыстоўваўся як жылы. На пачатку 1990-х гг. былі праведзены рэканструкцыя і капітальны рамонт МЖК. Цяпер дом жылы з мясной крамай ААТ «Усход» на першым паверсе[1]
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Дамы № 6, 8, 10 з’яўляюцца адзіным комплексам забудовы, які галоўным фасадам выходзіць на чырвоную лінію забудовы вул. Ленінскай. Дом № 6 уяўляе сабой трохпавярховы, прамавугольны ў плане цагляны будынак. У афармленні фасадаў выкарыстаны рустоўка, карнізныя паяскі, прамавугольныя падаконныя нішы. На першым і другім паверхах аконныя праёмы прамавугольныя, на трэцім — арачныя з ліштвамі. Будынак завершаны тонкапрафіляванымі карнізамі з сухарыкамі. Унутраная планіроўка зменена[2].
Зноскі
- ↑ а б kropki.by — інтэрактыўная мапа Магілёва(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 верасня 2022. Праверана 22 чэрвеня 2022.
- ↑ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дом Лур’е (Магілёў, Ленінская вуліца)