Дом Шыка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Дом Шыка
Могилев. Р-н к.т. "Чырвоная Зорка" - panoramio.jpg
Дом па Першамайскай вуліцы, 25
53°54′00,94″ пн. ш. 30°20′05,17″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Горад Магілёў
Дата пабудовы пачатак XIX ст.
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001шыфр 513Е000001
Commons-logo.svg Дом Шыка на Вікісховішчы

Дом Шыка — будынак у Шклоўскім пасадзе Магілёва, размешчаны на Першамайскай вуліцы, 25.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Дом пабудаваны ў пачатку XIX ст. як жылы. Чатырохпавярховы будынак на высокім цокалі з паўпадвальным паверхам належыў купцу 1-й гільдыі Лейбу Ісакавічу Шыку. На першым паверсе тры пакоі займала крама афіцэрскага спажывецкага таварыства, адзін пакой — кіёск Дэ-Ноткіна, два пакоі — абутковая майстэрня. На другім паверсе 10 пакояў былі жылымі пакоямі гаспадара, у 1919 г. 6 з іх былі аддадзены пад аптэкарскія склады губздароўя, 4 пакоі — пад кватэры, 6 пакояў трэцяга праверха былі жылымі, мезанін і падвал аддадзены нарадукгасу. У цагляным трохпавярховым флігелі 6 пакояў першага паверха, 12 пакояў другога паверха і 12 пакояў трэцяга паверха займалі жылыя кватэры. У 1924 г. будынак нацыяналізаваны. У 1932 г. на першым паверсе размяшчалася сталовая, на другім — праўленне ЦРК. Да 1941 г. быў надбудаваны чацвёрты паверх[1].

Дваровы фасад

У пасляваенны час быў жылым. Цяпер верхнія паверхі жылыя, на ніжнім — установы гандлю[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.