Дом афіцэраў (Гродна)
| Славутасць | |
| Дом афіцэраў | |
|---|---|
| | |
| 53°41′06″ пн. ш. 23°50′29″ у. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Месцазнаходжанне | |
| Архітэктурны стыль | польскі мадэрнізм[d] |
Дом афіцэраў — будынак у Гродне, размешчаны па вуліцы Ажэшка, 30.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У пачатку 1920-х гг. зямельны ўчастак быў уласнасцю польскага дзяржбанка. Першы камень у падмурак будучага Дома стральца (польск.: Dom Strzelca) у стылі польскага канструктывізму ў 1930 годзе заклаў тагачасны прэзідэнт Польшчы[1]. Будаўніцтвам кіраваў інжынер Пётр Бараноўскі[2]. У будынку павінна было размясціцца процівагазавае сховішча на 550 чалавек. У верасні 1939 года ад савецкіх войскаў тут абараняліся вучні польскіх гімназій, некаторыя з іх пазней былі расстраляныя[1].
У 1965 годзе было прынята рашэнне аб зносе некаторых будынкаў вакол і прыбудове да Дома афіцэраў канцэртнай залы на 800 чалавек. Яе ўзвялі да 1973 года. Доўгі час яна з’яўляўся галоўнай канцэртнай пляцоўкай у Гродне з самай вялікай сцэнай у горадзе[1].
Былы Дом афіцэраў спрабавалі прадаць праз аўкцыён з 2015 года[3]. У красавіку 2023 года будынак Дома афіцэраў выкупіла брэсцкая будаўнічая кампанія «Палессежылбуд». Плануюць правесці рэканструкцыю будынка з аднаўленнем гістарчнага аблічча фасадаў і часткі інтэр'ераў. Там можа з’явіцца аб’ект грамадска-камерцыйнага прызначэння — рэстаран, забаўляльны цэнтр, гандлёвыя плошчы[4]. Савецкую прыбудову 1973 года, дзе была месцілася канцэртная зала, якая на момант продажу знаходзілася ў аварыйным стане, дэмантавалі ў ліпені 2024 года[5].
Зноскі
- ↑ а б в Стало известно, когда можно будет купить Дом офицеров в Гродно со скидкой 90 %
- ↑ Бараноўскі Пётр. Памяць пра Гродна. Матэрыялы да біяграфічнага слоўніка постацей міжваеннага горада. 1919-1939 гг. / А.М. Чарнякевіч. — Гродна: ЮрСаПрінт, 2015. — С. 43. — 306 с. — ISBN 978-985-7134-05-2.
- ↑ https://t.me/hrodna1127/206
- ↑ Рэканструяваць Дом афіцэраў у Гродне будзе кампанія з Брэста. Але да яе працы ёсць пытанні
- ↑ У Гародні пачалі руйнаваць частку “Дома афіцэраў”(нявызн.). Гарадзенская праваабарона (10 ліпеня 2024). Праверана 4 кастрычніка 2025.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх- История одного здания: Дом офицеров в Гродно
