Дом віцэ-губернатара (Магілёў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Дом віцэ-губернатара
Будынак у пач. XX ст.
Будынак у пач. XX ст.
53°53′43″ пн. ш. 30°19′50″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Магілёў, пл. Савецкая
Архітэктурны стыль класіцызм
Дата пабудовы 1770-я
Стан узарваны ў чэрвені 1944 года
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дом віцэ-губернатара — знішчаны будынак, пабудаваны ў 1770-я гады на Губернатарскай плошчы (цяпер пл. Славы) у стылі класіцызму. З'яўляўся рэзідэнцыяй вышэйшых глужбовых асоб губерні — віцэ-губернатара і саветнікаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Губернатарская плошча на малюнку М. Львова, XVIII ст. Злева будынак акруговага суда (тарэц) і дом віцэ-губернатара

У савецкі час да Другой сусветнай вайны ў будынку размяшчаўся Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці. У чэрвені 1944 года узарваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі пры адступленні з горада.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Мураваны двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак са скошанымі вугламі (з боку вул. Шклоўскай) на невялікім цокалі, быў завершаны вальмавым дахам. Галоўны фасад вылучалі тры рызаліты з нязначным выступам (у цэнтральным быў арачны праезд у двор), завершаныя невысокімі атыкамі з франтонамі. Вокны прамавугольныя. Карнізны нояс надзяляў фасады на два ярусы.

Унутры дом папярочнымі сценамі падзяляўся на тры часткі: у цэнтральнай былі апартаменты віцэ губернатара, у бакавых — саветнікаў. Планіроўка анфіладная. Меліся гаспадарчыя пабудовы. Адпаведна планіроўцы дома і двор каменнымі сценамі таксама падзяляўся на тры часткі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]