Дом віцэ-губернатара (Магілёў)
| Славутасць | |
| Дом віцэ-губернатара | |
|---|---|
| Будынак у пач. XX ст. | |
| 53°53′43″ пн. ш. 30°19′50″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Горад | Магілёў, пл. Савецкая |
| Архітэктурны стыль | класіцызм |
| Дата пабудовы | 1770-я |
| Стан | узарваны ў чэрвені 1944 года |
Дом віцэ-губернатара — знішчаны будынак, пабудаваны ў 1770-я гады на Губернатарскай плошчы (цяпер пл. Славы) у стылі класіцызму. З'яўляўся рэзідэнцыяй вышэйшых глужбовых асоб губерні — віцэ-губернатара і саветнікаў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
У савецкі час да Другой сусветнай вайны ў будынку размяшчаўся Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці. У чэрвені 1944 года узарваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі пры адступленні з горада.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Мураваны двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак са скошанымі вугламі (з боку вул. Шклоўскай) на невялікім цокалі, быў завершаны вальмавым дахам. Галоўны фасад вылучалі тры рызаліты з нязначным выступам (у цэнтральным быў арачны праезд у двор), завершаныя невысокімі атыкамі з франтонамі. Вокны прамавугольныя. Карнізны нояс надзяляў фасады на два ярусы.
Унутры дом папярочнымі сценамі падзяляўся на тры часткі: у цэнтральнай былі апартаменты віцэ губернатара, у бакавых — саветнікаў. Планіроўка анфіладная. Меліся гаспадарчыя пабудовы. Адпаведна планіроўцы дома і двор каменнымі сценамі таксама падзяляўся на тры часткі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дом віцэ-губернатара (Магілёў)
