Дом культуры (Мазыр)
Славутасць | |
Дом культуры | |
---|---|
| |
52°02′43″ пн. ш. 29°15′38″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | канструктывізм[d] |
Будаўніцтва | 1929 — 1932 |
Статус |
![]() |
Дом культуры — будынак у гістарычным цэнтры Мазыра, размешчаны па Ленінскай вуліцы, 23. У будынку размяшчаецца Мазырскі драматычны тэатр імя Івана Мележа.
Пабудаваны ў 1929—1932 гг. як клуб-тэатр.
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Помнік архітэктуры канструктывізму. Двухпавярховы асіметрычны ў плане П-падобны цагляны будынак мае дакладна размежаваныя відовішчную і клубную часткі, якія функцыянуюць самастойна, аб’ёмы аб’яднаны пры дапамозе папярочнага крыла-перахода. Уваход у тэатр вырашаны ў выглядзе паўкруглай каланады на галоўным фасадзе. Архітэктура фасадаў заснавана на спалучэнні круглаватага і прамавугольнага аб’ёмаў, па рытме прамавугольных вертыкальных і гарызантальных аконных праёмаў. Відовішчная частка будынка ўключае паўкруглы вестыбюль, фае з бакавымі лесвіцамі, глядзельную залу, сцэну і службовыя памяшканні для акцёраў па баках. Месцы ў глядзельнай зале размешчаны амфітэатрам.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- А. М. Кулагін. 1269. Дом культуры // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Гомельская вобласць. — 383 с., іл.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх