Дом па Камсамольскай вуліцы, 8а (Магілёў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Дом па Камсамольскай вуліцы, 8а
53°53′52″ пн. ш. 30°20′04″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата заснавання XIX стагоддзе
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001шыфр 513Е000001
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дом па Камсамольскай вуліцы, 8а — будынак у гістарычным цэнтры Магілёва.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудаваны ў апошняй трэці XIX ст. на Біскупскім завулку як жылы будынак, быў прыватнаўласніцкім. Да 1917 г. верхні паверх быў жылым, на ніжнім знаходзіліся гандлёвыя крамы. У 1920-я гг. тут размяшчаліся кватэра і майстэрня мужчынскага краўца Шапіры[1].

У гады Вялікай Айчыннай вайны будынак быў пашкоджаны. Адноўлены ў 1948 г. і выкарыстоўваўся як жылы[1].

У 1999 г. рэканструяваны. Зараз знаходзіцца ў прыватнай уласнасці[1].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Трохпавярховы цагляны атынкаваны будынак. Несіметрычны, мае мансарду. Аконныя праёмы — лучковыя без абрамленняў на першым і другім паверхах. Правая частка трохпавярховай паловы будынка на дзве восі вылучана рызалітам з дзвярным праёмам. Уваход з літым чыгунным навесам, завершаны атыкам з сухарыкамі[1].

Дэкор фасада складаецца з падвоеных міжпавярховых цяг на першым і другім паверхах. Фасад завершаны фрызам у выглядзе гзымса. Дах двухсхільны. У левай частцы будынка маецца аднапавярховая прыбудова з аднасхільным дахам[1].

Зноскі

  1. а б в г д kropki.by — інтэрактыўная мапа Магілёва(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 верасня 2022. Праверана 24 чэрвеня 2022.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]