Перайсці да зместу

Дом па Камсамольскай вуліцы, 8 (Магілёў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Дом па Камсамольскай вуліцы, 8
53°53′52″ пн. ш. 30°20′04″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата пабудовы XIX стагоддзе
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001шыфр 513Е000001
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дом па Камсамольскай вуліцы, 8 — будынак у гістарычным цэнтры Магілёва.

Пабудаваны ў апошняй трэці XIX ст. на Біскупскім завулку як жылы будынак, быў прыватнаўласніцкім. Да 1917 г. верхні паверх быў жылым, на ніжнім знаходзіліся гандлёвыя крамы. У 1920-я гг. тут размяшчаліся магазін гародніны і майстэрня мастака Лейзера Цыліна[1].

У гады Вялікай Айчыннай вайны будынак быў пашкоджаны. Адноўлены ў 1948 г. і выкарыстоўваўся як жылы[1].

У 1998 г. рэканструяваны. Зараз знаходзіцца ў прыватнай уласнасці[1].

Двухпавярховы цагляны атынкаваны будынак. Фасад вылучаецца прастатой. Аконныя праёмы прамавугольныя, з дэкаратыўнымі абрамленнямі ў выглядзе меандра. Паміж першым і другім паверхам — простая гарызантальная цяга. Галоўны фасад мае атыкавае завяршэнне. Дах двухсхільны[1].

Зноскі

  1. а б в г kropki.by — інтэрактыўная мапа Магілёва(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 верасня 2022. Праверана 24 чэрвеня 2022.