Дом па Камісарыяцкім завулку, 4

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Дом па Камісарыяцкім завулку, 4
53°54′14″ пн. ш. 30°20′10″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата пабудовы канец XIX ст.
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 512Е000001шыфр 512Е000001
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дом па Камісарыяцкім завулку, 4 — будынак у цэнтры Магілёва. Помнік архітэктуры канца XIX ст.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудаваны ў канцы XIX ст. на былым Гарохавым завулку як жылы будынак, быў прыватнаўласніцкім. Першы паверх выкарыстоўваўся пад розныя ўстановы, у тым ліку крамы. Па некаторых звестках, да нацыяналізацыі ў 1924 г. яго ўласнікам быў Рыўка Капысцер[1].

Дом меў мураваны флігель, гаспадарчыя пабудовы. Доўгі час выкарыстоўваўся як жылы[1]. Цяпер у будынку размяшчаецца Ваенны камісарыят г. Магілёва і Магілёўскага раёна.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Двухпавярховы цагляны атынкаваны будынак на высокім цокале галоўным фасадам павернуты да чырвонай лініі забудовы зав. Камісарыяцкага. Галоўны фасад асіметрычны, уваход у будынак размешчаны з левага боку. Першы паверх мае лучковыя аконныя праёмы, другі паверх — арачныя праёмы са складанымі ліштвамі. Галоўны фасад з гладкімі сценамі, развітай гарызантальнай цягай і прафіляваным гзымсам. Дэкаратыўныя дэталі фасада падкрэслены белым колерам. Дах двусхільны[1].

Зноскі

  1. а б в kropki.by — інтэрактыўная мапа Магілёва(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 верасня 2022. Праверана 13 студзеня 2022.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]