Дом па вуліцы Леванеўскага, 3
Славутасць | |
Дом па вуліцы Леванеўскага, 3 | |
---|---|
![]() | |
52°05′42″ пн. ш. 23°40′54″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Дата пабудовы | 1928 год |
Статус |
![]() |
![]() |
Дом па вуліцы Леванеўскага, 3 — будынак у гістарычным цэнтры Брэста.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Аднасекцыйны жылы дом пабудаваны ў 1928 годзе з цэглы[1]. 25 ліпеня 1998 года ў доме адкрыты музей гісторыі горада Брэста.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Аднатыпны з домам № 11. Будынкі № 3, 5, 7, 9, 11 ствараюць своеасаблівы сіметрычны ансамбль — характэрны прыклад тыпавой секцыйнай і асабняковай забудовы гэтага раёна[1].
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/6e/%D0%91%D1%80%D1%8D%D1%81%D1%82._%D0%9F%D0%BB%D0%B0%D0%BD_%D0%B4%D0%BE%D0%BC%D0%B0_%D0%BF%D0%B0_%D0%B2%D1%83%D0%BB%D1%96%D1%86%D1%8B_%D0%9B%D0%B5%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D0%B5%D1%9E%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B3%D0%B0%2C_3.jpg/220px-%D0%91%D1%80%D1%8D%D1%81%D1%82._%D0%9F%D0%BB%D0%B0%D0%BD_%D0%B4%D0%BE%D0%BC%D0%B0_%D0%BF%D0%B0_%D0%B2%D1%83%D0%BB%D1%96%D1%86%D1%8B_%D0%9B%D0%B5%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D0%B5%D1%9E%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B3%D0%B0%2C_3.jpg)
Аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак з невялікім прысядзібным участкам. Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя грунтуецца на кантрасце прыземістага паверха і высокага пластычнага даху. Бакавыя фасады і фігурны атык мезаніна, які выходзіць на галоўны фасад, дэкарыраваны лапаткамі, люкарнамі, сандрыкамі. На 1-м паверсе трохпакаёвая кватэра, у мансардзе — двухпакаёвая. Асобныя ўваходы ў кватэры размешчаны ў нішах галоўнага фасада. Нішы створаны 2 аркамі з вуглавой апорай, маюць крыжовыя скляпенні[1].
Зноскі
- ↑ а б в В. М. Чарнатаў. 28. Забудова вуліцы Леванеўскага // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Брэсцкая вобласць. — С. 58. — 368 с., іл.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- В. М. Чарнатаў. 28. Забудова вуліцы Леванеўскага // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Брэсцкая вобласць. — С. 58. — 368 с., іл.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дом па вуліцы Леванеўскага, 3