Дом па вуліцы Леніна, 20 (Пінск)
| Славутасць | |
| Дом па вуліцы Леніна, 20 | |
|---|---|
| | |
| 52°06′48″ пн. ш. 26°06′32″ у. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Месцазнаходжанне | |
| Дата пабудовы | пачатак XX стагоддзя |
| Статус |
|
Дом па вуліцы Леніна, 20 — будынак у гістарычным цэнтры Пінска, на рагу з вуліцай Казіміра Свёнтэка.
Пабудаваны ў пачатку XX стагоддзя з цэглы. У канцы XX стагоддзя выкарыстоўваўся як адміністрацыйны будынак фабрыкі імя Крупскай.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Двухпавярховы будынак асіметрычнай кампазіцыі з нерэгулярным планам, абумоўленым горадабудаўнічай сітуацыяй. Накрыты ламаным дахам з люкарнамі і мансардамі. На вуліцу Леніна арыентаваны карацейшым тарцовым фасадам. Вуглавая частка скошана і акцэнтавана ажурным балкончыкам паліганальнай формы, вылучана колерам. У кампазіцыі фасадаў выкарыстана свабодная рытмічная групоўка вокнаў. Дэкаратыўнае рашэнне грунтуецца на каляровым спалучэнні плоскасцей, абрамленняў вокнаў, плоскіх ніш, гарызантальных цяг, дэкаратыўных акцэнтаў у выглядзе каваных агародж балконаў.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Т. В. Габрусь, А. Н. Кулагин. 1354. Застройка улицы Ленина // Свод памятников истории и культуры Белоруссии (руск.) / АН БССР, Ин-т искусствоведения, этнографии и фольклора; Редкол.: С. В. Марцелев (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1990. — Брестская область. — С. 316. — 424 с.: ил. — ISBN 5-85700-017-3.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дом па вуліцы Леніна, 20 (Пінск)
