Перайсці да зместу

Дом па вуліцы 17 верасня, 31 (Брэст)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Дом па вуліцы 17 верасня, 31
Дамы № 31 і 29
Дамы № 31 і 29
52°05′18″ пн. ш. 23°41′34″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата пабудовы XX стагоддзе
Map

Дом па вуліцы 17 верасня, 31 — будынак у Брэсце, размешчаны ў гістарычным цэнтры горада. Жылы дом пабудаваны ў канцы XIX — першай палове XX ст. з цэглы.

План забудовы вуліцы 17 Верасня. Дом № 31 другі справа

Дамы № 29, 31, 33, 35, 37 складаюць ансамбль гарадской забудовы, які склаўся ў канцы XIX — першай палове XX ст. Будынкі маюць характэрную для таго часу блакіроўку, аб’яднаны ў самастойныя фрагменты. Галоўныя фасады выходзяць на «чырвоную лінію» забудовы.

Аднапавярховы будынак. Тарцовымі сценамі састыкаваны з дамамі № 29 і 33, што стварае адзіны фронт забудовы. Архітэктура без элементаў дэкору. Галоўны фасад з 4 прамавугольнымі вокнамі. Унутраная прастора падзелена капітальнымі сценамі на 3 кватэры.

Зноскі