Дом па вуліцы 17 верасня, 37 (Брэст)
Выгляд
Славутасць | |
Дом па вуліцы 17 верасня, 37 | |
---|---|
![]() Дамы №№ 37 і 35 | |
52°05′16″ пн. ш. 23°41′35″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Дата пабудовы | XX стагоддзе |
Статус |
![]() |
Дом па вуліцы 17 верасня, 37 — будынак у Брэсце, размешчаны ў гістарычным цэнтры горада. Жылы дом пабудаваны ў канцы XIX — першай палове XX ст. з цэглы.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/27/%D0%91%D1%80%D1%8D%D1%81%D1%82._%D0%9F%D0%BB%D0%B0%D0%BD_%D0%B7%D0%B0%D0%B1%D1%83%D0%B4%D0%BE%D0%B2%D1%8B_%D0%B2%D1%83%D0%BB%D1%96%D1%86%D1%8B_17_%D0%92%D0%B5%D1%80%D0%B0%D1%81%D0%BD%D1%8F.jpg/220px-%D0%91%D1%80%D1%8D%D1%81%D1%82._%D0%9F%D0%BB%D0%B0%D0%BD_%D0%B7%D0%B0%D0%B1%D1%83%D0%B4%D0%BE%D0%B2%D1%8B_%D0%B2%D1%83%D0%BB%D1%96%D1%86%D1%8B_17_%D0%92%D0%B5%D1%80%D0%B0%D1%81%D0%BD%D1%8F.jpg)
Дамы № 29, 31, 33, 35, 37 складаюць ансамбль гарадской забудовы, які склаўся ў канцы XIX — першай палове XX ст. Будынкі маюць характэрную для таго часу блакіроўку, аб’яднаны ў самастойныя фрагменты. Галоўныя фасады выходзяць на «чырвоную лінію» забудовы.
Аб’яднаны з домам № 35 у адзіны корпус. Двухпавярховы аб’ём з двухсхільным дахам мае ў цэнтры галоўнага фасада балкон. У пластычным афармленні выкарыстаны канеліраваныя руставаныя лапаткі, карніз нескладанага профілю. Глыбока ў двор выступае вузкае крыло-прыбудова, па фронце 2-га паверха праходзіць драўляная галерэя.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- 26. Забудова вуліцы 17 Верасня // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Брэсцкая вобласць. — 368 с., іл.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх