Дом чалавека

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дом чалавека
ісп.: Casa del Hombre
галіс.: Casa do Home
Domus.jpg
Заснаваны 1995
Адкрыты 5 красавіка 1995
Месцазнаходжанне Ла-Карунья, Галісія, Іспанія
Агульная плошча 1500 м2
mc2coruna.org/domus/
Commons-logo.svg Дом чалавека на Вікісховішчы

Дом чалавека (ісп.: Casa del Hombre, галіс.: Casa do Home) — музей у горадзе Ла-Карунья (Галісія, Іспанія), размешчаны на набярэжнай Рыясор (Paseo Marítimo de Riazor). Музей быў адкрыты 7 красавіка 1995 мэрам Франсіска Васкесам(ісп.) бел..

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Будынак музея быў пабудаваны па праекце японскага архітэктара Арата Ісадзакі(руск.) бел.. Яго сцены выкананы з граніту і абліцаваны больш за 6000 шыфернымі дошкамі, якія былі прымацаваны 160000 шрубамі. Для будаўніцтва будынка спатрэбілася больш за 30 тысяч тон каменя.

Экспазіцыя[правіць | правіць зыходнік]

Дом чалавека — першы музей, дзе экспазіцыя цалкам прысвечана чалавеку. Канцэпцыя музея была распрацавана Рамонам Нуньесам Сентэльем(ісп.) бел.. Яна зводзіцца да прыцягнення ўвагі да чалавека пасродкам інавацыйных і інтэрактыўных метадаў, якія выкарыстоўвае ў сваёй працы музей. Можна сказаць, што музей працуе пад дэвізам «Спазнай самога сябе». Гэта фраза была напісана пры ўваходзе ў храм Апалона ў Дэльфах.

Экспазіцыя музея размяшчаецца на плошчы 1500 квадратных метраў. Яна складаецца з 200 модуляў і большай часткай з'яўляецца інтэрактыўныя, гэта значыць для разумення зместу, неабходна прывесці ў дзеянне нейкі механізм. Пасродкам экспазіцыі раскрываюцца такія тэмы, як генетыка, сэрца, апорна-рухальная сістэма, эмоцыі і іншыя.

У музеі таксама праводзяцца розныя выстаўкі і кінапрагляды.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]