Перайсці да зместу

Дона Тарт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дона Тарт
Donna Tartt
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 23 снежня 1963(1963-12-23)[1][2][…] (60 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца, раманіст, літаратурная крытык, эсэістка
Гады творчасці з 1992
Мова твораў англійская
Прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дона Луіза Тарт (англ.: Donna Louise Tartt; нар. 23 снежня 1963) — амерыканская пісьменніца, лаўрэат Пулітцэраўскай прэміі 2014 года за раман «Шчыгол»[3].

Нарадзілася 23 снежня 1963 года ў Грынвудзе, штат Місісіпі, ЗША, вырасла ў горадзе Грынейдзе са сваёй сястрой. Яе бацька, Дон Тарт, быў музыкантам і працаваў на станцыі тэхнічнага абслугоўвання, а маці, Тэйлар Тарт, была сакратаркай. Першы раз Дона апублікавала твор, калі ёй было трынаццаць гадоў, у 1976 годзе ў часопісе «Літаратурны агляд Місісіпі»[4][5][6].

У 1981 годзе паступіла ва ўніверсітэт Місісіпі і стала чальцом брацтва «Капа Капа Гама». У 1982 годзе перайшла ў Бенінгтанскі каледж (штат Вермонт, ЗША), які спецыялізуецца ў вобласці вольных мастацтваў. У 1986 годзе скончыла каледж па спецыяльнасці класічнай філалогіі.

У 1992 годзе выдала першы раман «Таемная гісторыя» (англ.: The Secret History), якія стаў бестсэлерам і быў перакладзены на 24 мовы. У 2002 годзе выйшаў другі раман «Маленькі сябар» (англ.: The Little Friend).

У 2013 годзе апублікавала трэці раман «Шчыгол» (англ.: The Goldfinch), у 2014 годзе раман атрымаў Пулітцэраўскую прэмію. Кампаніі Warner Bros. і RatPac Entertainment набылі правы на экранізацыю кнігі, фільм выйшаў у 2019 годзе.

  • Літаратурная прэмія англійскай сеткі кніжных крамаў WNSmith (2003) — за кнігу «Маленькі сябар».
  • Медаль Эндру Карнегі за найлепшую мастацкую кнігу, якая апублікавана ў ЗША (2014) за кнігу «Шчыгол».
  • Італьянская літаратурная прэмія для іншаземных пісьменнікаў, прэмія Малапартэ (2014) за кнігу «Шчыгол».
  • Пулітцэраўская прэмія за мастацкую кнігу (2014) за кнігу «Шчыгол».
  • У красавіку 2014 года часопіс «Тайм» дадаў пісьменніцу ў спіс «ста найбольш уплывовых людзей свету»[7].

Зноскі

  1. Kuiper K. Donna Tartt // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Donna Tartt // Brockhaus Enzyklopädie
  3. «The Goldfinch, by Donna Tartt (Little, Brown)». www.pulitzer.org.
  4. «Donna Tartt (1963-)» Архівавана 10 кастрычніка 2022.. Mississippi Writers Page. English Department, University of Mississippi.
  5. Brown, Mick (December 26, 2013). «The Goldfinch author Donna Tartt: 'If I’m not working, I’m not happy'». gulfnews.com. Retrieved January 31, 2021. Her father Don was a wild card — an erstwhile rockabilly musician turned politician; her mother, a Southern belle, who Tartt says was «not particularly interested» in small children. Tartt and her sister spent much of their childhood running in and out of the houses of elderly aunts and grandparents.
  6. Ybarra, Michael J. (December 8, 2002). «Famous and yet unknown». Los Angeles Times. Retrieved January 31, 2021. Tartt worked in the public library as a high school student
  7. Patchett, Ann. «Donna Tartt» Архівавана 8 красавіка 2020.