Перайсці да зместу

Дорнбірн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Населены пункт
Дорнбірн
Dornbirn
47°25′ пн. ш. 9°45′ у. д.HGЯO
Краіна  Аўстрыя
Федэральная зямля Форарльберг
Акруга акруга Дорнбірн
Бургамістр Вольфганг Румеле
(АНП)
Гісторыя і геаграфія
Першая згадка 15 кастрычніка 895
Плошча 120.97 км²
Вышыня цэнтра 437 м
Водныя аб’екты Dornbirner Ach[d]
Часавы пояс UTC+1, летам UTC+2
Насельніцтва
Насельніцтва 46 060 чалавек (2008)
Афіцыйная мова нямецкая
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 05572
Паштовы індэкс 6850
Аўтамабільны код DO
Афіцыйны код 8 03 01

dornbirn.at
(ням.)(англ.)
Паказаць/схаваць карты
Дорнбірн (Аўстрыя)
Дорнбірн
Дорнбірн

Дорнбірн (ням.: Dornbirn) — старадаўні аўстрыйскі горад на захадзе краіны, у федэральнай зямлі Форарльберг. Размешчаны на невялікай рэчцы Дорнбірнер-Ах у даліне верхняга Рэйна ў непасрэднай блізкасці ад межаў Германіі, Швейцарыі і Ліхтэнштэйна.

Насельніцтва 42301 чалавек па перапісе 2001 года, 44227 чалавека па дадзеных 2006 года. Дорнбірн — самы вялікі горад Форарльберга, праўзыходзіць па колькасці насельніцтва сталіцу зямлі — Брэгенц.

Ратуша
  • Прыхадская царква Санкт-Марцін. Пабудавана ў стылі класіцызм у 1840 годзе на месцы больш старой царквы побач са старадаўняй гатычнай званіцай (1493 год).
  • Чырвоны дом. Найстарэйшы будынак горада (пабудаваны ў 1639 годзе) размешчаны на цэнтральнай плошчы Марктплац. Назва будынка звязана з колерам сцен — у Сярэднявечча яго фарбавалі бычынай крывёй.
  • Гарадскі музей. Знаходзіцца на Марктплац у іншым старадаўнім асабняку.
  • Музей прыроды Форарльберга.
  • Музей Інатура . Натуральнанавуковы музей з інтэрактыўнай экспазіцыяй.
  • Музей «Ролс-Ройс», які змяшчае найбуйнейшую ў свеце калекцыю вінтажных аўтамабіляў Ролс-Ройс. Размешчаны ў мястэчку Гютле. Сярод экспанатаў — аўтамабілі каралёў Вялікабрытаніі Эдуарда VII, Георга V, каралевы-маці, Лоўрэнса Аравійскага і іспанскага дыктатара Франка.

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Палітычная сітуацыя

    [правіць | правіць зыходнік]

    Бургамістр камуны — Вольфганг Румеле (АНП) па выніках выбараў 2005 года.

    Савет прадстаўнікоў камуны (ням.: Gemeinderat) складаецца з 36 месцаў.

    • Партыя Dornbirner Volkspartei займае 21 месца.
    • СДПА займае 8 месцаў.
    • Зялёныя займаюць 4 месцы.
    • АПС займае 3 месца.