Доўгае (возера, Верхнядзвінскі раён, басейн Росіцы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Доўгае
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 123,4 м
Даўжыня 1,12 км
Шырыня 0,12 км
Плошча 0,1 км²
Даўжыня берагавой лініі 2,25 км
Басейн
Плошча вадазбору 0,98 км²
Выцякаюць ручай
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Доўгае (Беларусь)
Доўгае
Доўгае
Доўгае (Віцебская вобласць)
Доўгае
Доўгае
Map

До́ўгае — возера ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Росіцы, за 20 км на паўночны захад ад Верхнядзвінска, за 6 км на захад ад аграгарадка Бігосава, на мяжы з Латвіяй. На латвійскім баку мяжы завецца Гараіс (лат.: Garais ezers) або Ілгэзэрс (лат.: Ilgezers).

Плошча паверхні возера 0,1 км², даўжыня 1,12 км, найбольшая шырыня 0,12 км. Даўжыня берагавой лініі 2,25 км. Плошча вадазбору 0,98 км².

Катлавіна возера лагчыннага тыпу, стужкападобнай формы, выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны стромкія, вышынёй да 20 м. Берагавая лінія звілістая. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі катлавіны. Паўночна-ўсходнія берагі забалочаныя. З Доўгага выцякае ручай у возера Чорнае.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]