Доўжа (возера, Расонскі раён)
Доўжа | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 2,4 км |
Шырыня | 0,24 км |
Плошча | 0,28 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 4,84 км |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 3,9 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
До́ўжа[1] — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дрыса, за 22 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны.
Плошча паверхні возера 0,28 км². Даўжыня 2,4 км, найбольшая шырыня 0,24 км. Даўжыня берагавой лініі 4,84 км. Плошча вадазбору 3,9 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, моцна выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі высокія. Ва ўсходняй частцы берагі зліваюцца са схіламі катлавіны.
На поўначы ўпадае ручай з возера Паланец, на поўдні выцякае ручай у раку Дрыса.
Уздоўж усходняга берага возера пралягае аўтамабільная дарога Н3406.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.