Перайсці да зместу

Драпежніцтва

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Львы, якія пажыраюць забітага буйвала

Драпежніцтва ў экалогіі — тып адносін паміж біялагічнымі папуляцыямі, пры якіх драпежнік харчуецца іншымі арганізмамі, ахвярай[1]. Драпежнікі не абавязкова забіваюць ахвяру, калі харчуюцца ёю. Падобнымі драпежнікаў арганізмамі з’яўляецца дэтрытафагі, пажыральнікі мёртвага арганічнага матэрыялу (дэтрыту), часта такія паводзіны цяжка адрозніць ад драпежніцтва[1], напрыклад, калі паразіт жыве на целе гаспадара і пажырае яго цела пасля смерці. Галоўнай характарыстыкай драпежніцтва, аднак, з’яўляецца прамы кантакт з папуляцыяй ахвяры, тады як дэрытрафагы толькі пажыраюць існуючы матэрыял, часта не ўплываючы на папуляцыю «донарскіх» арганізмаў.

Даволі папулярна таксама іншае вызначэнне драпежніцтва, якое прапануе драпежнікамі назваць толькі арганізмы, якія ядуць жывёл, у адрозненне ад раслінаедных, якія ядуць расліны.

У сучаснай экалогіі, як правіла, выкарыстоўваецца першае, больш агульнае вызначэнне, пад якое падыходзіць у тым ліку і паразітызм, для якога характэрны сімбіёз паразіта і гаспадара, гэта значыць часткова паводле тыпу ўзаемадзеяння траваедных і раслін. Акрамя таго, нутравідавым драпежніцтвам варта лічыць паглынанне асобін свайго віду (канібалізм).

Акрамя шматклетачных жывёл, у ролі драпежнікаў могуць выступаць пратысты, грыбы і вышэйшыя расліны.

  1. а б Begon, M.; Townsend, C.; Harper, J. (1996). Ecology (Third ed.). London: Blackwell Science.