Цыянабактэрыяльныя маты

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сучасныя страматаліты Заходняй Аўстраліі ў заліве Шарк — пабудовы, утвораныя падчас накаплення карбанатаў цыянабактэрыяльнымі матамі.

Цыянабактэрыяльныя маты (цыянабактэрыяльныя супольнасці) — высокаінтэграваныя пракарыётныя супольнасці, часта звязаныя сінтрафічнымі адносінамі, у якія ўваходзяць фотасінтэзавальны цыянабактэрыі, факультатыўныя аэробы і анаэробы.

Прадуктам жыццядзейнасці цыянабактэрыяльных матаў з'яўляюцца страматаліты — карбанатныя (часцей вапнавыя ці даламітавыя) пабудовы з мінералізаваных рэштак іх ніжніх слаёў.

Склад і марфалогія[правіць | правіць зыходнік]

Цыянабактэрыяльныя маты ўтвараюць тоўстыя (ад адзінак міліметраў да ~2 сантыметраў) слаістыя покрывы на субстраце. У найбольш развітых супольнасцях ад паверхні мата да падсцілаючага субстрата назіраецца дыферэнцыяцыя мікрабіялагічнага складу мата, у якім вылучаюцца некалькі функцыянальных слаёў:

  • Верхні фотасінтэзавальны аэробны слой — паверхня росту, утвораная аўтатрофнымі фотасінтэзавальнымі цыянабактэрыямі і аэробнымі гетэратрофамі, якія ўтылізуюць кісларод, які вылучаецца цыянабактэрыямі і арганічныя злучэнні адмерлых мікраарганізмаў.
  • Прамежкавы слой, утвораны фотасінтэзавальнымі мікраарганізмамі — факультатыўнымі анаэробамі, якія выкарыстоўваюць святло, што прайшоло праз слой над імі, і гетэратрофнымі факультатыўнымі аэробамі. У дзённы час у прамежкавым слоі можа прысутнічаць кісларод, у начны час пры спыненні фотасінтэзу ўмовы становяцца анаэробнымі.
  • Афатычная гетэратрофная анаэробная зона, складзеная мікраарганізмамі, якія мінералізуюць арганічныя рэшткі.

Такім чынам, развітыя цыянабактэрыяльныя маты ўяўляюць сабой фактычна замкнёную экасістэму з нулявым балансам: прадукцыя кіслароду і арганічных рэчываў роўная іх спажыванню. Фотасінтэзавальныя бактэрыі прамежкавага слоя ўтрымліваюць фотасінтэзавальныя пігменты, якія маюць максімум паглынання святла ў спектральных абласцях, якія адрозніваюцца ад максімуму паглынання цыянабактэрыяльнага хларафілу. Такое адрозненне дазваляе ім больш эфектыўна выкарыстоўваць святло, што прайшло праз верхні слой. Пры змене спектра асветленасці («пачырваненне» раніцай і ўвечар) у маце адбываюцца ўпарадкаваныя вертыкальныя міграцыі бактэрый з рознымі тыпамі пігментаў.

Распаўсюджанасць[правіць | правіць зыходнік]

Цыянабактэрыяльныя маты, мяркуючы па палеанталагічных звестках, з'яўляліся першымі складана арганізаванымі экасістэмамі на Зямлі, якія з'явіліся ў археі.

У наш час цыянабактэрыяльныя маты займаюць экстрэмальныя экалагічныя нішы, у якіх адсутнічае ці слабая канкурэнцыя з боку больш развітых формаў жыцця. Яны здольныя існаваць у найшырэйшым дыяпазоне тэмператур і салёнасцей, і распаўсюджаны ад прыпалярных (псіхрафільныя цыянабактэрыяльныя маты Антарктыкі) да прыэкватарыяльных абласцей (страматаліты салёных азёр і лагун Аўстраліі[1]) і гідратэрмальных крыніц.

Роля ў парода- і рудаўтварэнні[правіць | правіць зыходнік]

Страматаліты з'яўляюцца прадуктам дзейнасці цыянабактэрыяльных матаў. На працягу ўсяго архею і пратэразою яны былі найбольш масавымі з парод бясспрэчна біягеннага паходжання, і, такім чынам, з'яўляюцца адным з найстаражытных сведчанняў існавання і распаўсюджанасці жыцця на Зямлі[2].

Зноскі

  1. Напрыклад, страматаліты заліва Шарк.
  2. Stanley, Steven M. Earth System History. New York: W.H. Freeman and Company, 1999. ISBN 0-7167-2882-6

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.