Перайсці да зместу

Дрыдзіс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дрыдзіс
латг.: Dreidzs
лат.: Drīdzis
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 159,2[1] м
Даўжыня
  • 9,8 км
Плошча 7,5 км²
Аб’ём 0,0881 км³
Найбольшая глыбіня 66,2 м
Размяшчэнне
Краіна  Латвія
Дрыдзіс (Латвія)
Дрыдзіс
Дрыдзіс
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дрыдзіс (таксама Дрэйдзс — у адпаведнасці з патрабаваннямі латгальскай мовы) — самае глыбокае возера ў Латвіі. Размешчана ва ўсходняй частцы Латвіі — Латгаліі, якую называюць краем блакітных азёр, недалёка ад мяжы з Беларуссю.

Возера ўтворана ў падледавіковай разоры. Ложа пясчанае, галечнае, у залівах — мул. Берагі месцамі стромкія.

Максімальная глыбіня, як было ўстаноўлена ў 2007 годзе, дасягае 66,2 м. На возеры дзевяць астравоў агульнай плошчай 18,7 га, самы буйны з іх — Берната (13,9 га). Сістэмай маленькіх рэчак Дрыдзіс злучана з возерам Сівэрс. Дно возера пакрыта пяціметровым слоем глею.

  1. Ліст карты N-35-7. Выданне 1984 года. Стан мясцовасці на 1982 год. (руск.)