Данілевіцкі дуб

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Дуб чарэшчаты Данілевіцкі)

Данілевіцкі дуб — батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Размешчаны за 3 кіламетры на паўночны ўсход ад будынка Данілевіцкага лясніцтва, у выдзеле 1 квартала № 29 Данілевіцкага лясніцтва эксперыментальнай лесапаляўнічай гаспадаркі «Ляскавічы» дзяржаўнай прыродаахоўнай установы Нацыянальны парк «Прыпяцкі». Дуб звычайны. Мае узрост каля 300 гадоў, вышыня складае 28 м, дыяметр 1,4 м (на вышыні 1,3 м). Ахоўны статус нададзены ў 1963 годзе.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]