Дунцінху
Jump to navigation
Jump to search
Дунцінху | |
---|---|
па-кітайску: 洞庭湖 | |
Каардынаты: 29°18′38″ пн. ш. 112°57′05″ у. д.HGЯO | |
Плошча | 2820—20000 км² |
![]() |
Дунтынху[1], Дунцінху́ (кіт.: 洞庭湖) — возера на ўсходзе Кітая, на Цзянханьскай раўніне, у даліне ракі Янцзы.
Плошча ад 4—5 тыс. км² зімой (распадаецца на некалькі вадаёмаў) да 10—12 тыс. км² летам; сезонныя ваганні ўзроўню 10—15 м. Глыбыні да 8 м. У возера ўпадаюць рэкі Сянцзян, Юаньцзян, Лішуй, Цзышуй і інш., рэгулюе сцёк ракі Янцзы (з якой злучана рукавамі), прымае ўлетку 40—60 % яе паводкавых вод.
Суднаходства, рыбалоўства. Наваколлі возера — цэнтр вырошчвання рысу.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Дунтынху // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6), ISBN 985-11-0035-8. — С. 261.
- Дунтинху // Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 141. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Дунцінху на Вікісховішчы |
---|